Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Главная - Беларуская версія - Рэгіён - Раёны - Дзятлаўскі раён

Дзятлаўскі раён

 Афіцыйны сайт Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта

Дзятлаўскі раён знаходзіцца на паўднёвым усходзе Гродзенскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года. Плошча раёна складае 1,5 тыс. кв.км. Насельніцтва - 34,3 тыс. чалавек, гарадское насельніцтва складае 47 %. Сярэдняя шчыльнасць - 23 чалавекі на 1 кв.км. Цэнтр раёна - горад Дзятлава. У складзе раёна  гарадскія пасёлкі Казлоўшчына і Наваельня, пасёлак Гезгалы, 223 сельскія населеныя пункты, 13 сельсаветаў: Вензавецкі, Войневіцкі, Гербелевіцкі, Данілавіцкі, Дварэцкі, Дзем'янавецкі, Дзятлаўскі, Жукоўшчынскі, Мяляхавіцкі, Парэцкі, Раготнаўскі, Рудаяварскі, Таркачоўскі.

Тэрыторыя раёна знаходзіцца ў межах Нёманскай нізіны на поўначы і захадзе, на ўсходзе - каля падножжа Навагрудскага ўзвышша. Рэльеф - узгорыста-раўнінны. Пераважае вышыня 140-200 метраў над узроўнем мора. Самы высокі пункт - 283 метры (на паўночны ўсход ад горада Дзятлава).

Карысныя выкапні: торф, пясчана-гравійны матэрыял, будаўнічыя пяскі, мел, гліны, сапрапелі, радонавыя воды.

Сярэдняя тэмпература студзеня -6,1 градуса па шкале Цэльсія, ліпеня 17,6 градуса па шкале Цэльсія. Ападкаў выпадае 620 мм у год. Вегетацыйны перыяд - 193 сутак.

Працякае рака Нёман з прытокамі Моўчадзь (на ёй Гезгалаўскае вадасховішча) з Дзятлаўкай, Шчара з Пад'яваркай. Лясы пераважна хваёвыя, займаюць 42 % тэрыторыі раёна. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя. Агульная плошча сельгасугоддзяў складае 66,1 тыс. га, з іх асушаных 14,6 тыс. га.

Сельская гаспадарка раёна прадстаўлена 15 сельскагаспадарчымі вытворчымі кааператывамі. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, бульбаводства, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, лён.

На тэрыторыі раёна дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай і лёгкай прамысловасці, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай прамысловасці.

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгуначная лінія Ліда - Баранавічы, аўтамагістраль Ліда - Слонім - Быцень, аўтадарога рэспубліканскага значэння Дзятлава - Навагрудак - Любча.

У раёне 17 сярэдніх, 5 базавых, 1 пачатковая школа, 1 гімназія, установа адукацыі "Казлоўшчынскае ДПТВ-191", 19 дашкольных устаноў, 28 клубаў, 38 бібліятэк, 3 бальніцы, 28 фельчарска-акушэрскіх пунктаў, рэспубліканская туберкулёзная бальніца "Наваельня", філіял "Санаторый "Радон" СКУП "Белаграздраўніца", дзіцячы аздараўленчы цэнтр "Баравічок", дзіцячы санаторый "Ластаўка".

У  Дзятлаве з 1966 года працуе дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей.

Архітэктурныя помнікі: царква Праабражэння Гасподняга ў г. Дзятлава (1839), Касцёл Успення Прасвятой Дзевы Марыі ў г. Дзятлава (1648); царква святых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Вензавец (1875), царква Узвіжання Крыжа Гасподняга ў в. Войневічы (1897), касцёл Цела Гасподняга ў в. Дварэц (1904), царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў в. Дварэц (пачатак 20 ст.), царква Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў в. Нагародавічы (2-я палавіна 19 ст.), царква святых пакутнікаў благаверных князёў Барыса і Глеба ў в. Накрышкі (1836), касцёл Святых анёлаў Стражаў у в. Раготна (19 ст.), сядзіба Ігната Дамейкі ў в. Жыбарты (1819).