Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Главная - Беларуская версія - Рэгіён - Раёны - Гродзенскі раён

Гродзенскі раён

Афiцыйны сайт Гродзенскага раеннага выканаўчага камiтэта

Гродзенскі раён знаходзіцца на паўночным захадзе Гродзенскай вобласці, займае плошчу 2,6 тыс. кв. км, мяжуе з Рэспублікай Польшча (працягласць мяжы 68 км) і Літоўскай Рэспублікай (працягласць мяжы 32,8 км), з'яўляецца адным з буйнейшых адміністрацыйных адзінак у Гродзенскай вобласці, аб'ядноўвае 360 населеных пунктаў, у тым ліку г. Скідзель і г.п.Сапацкін. У складзе раёна Скідзельскі гарадскі, Сапоцкінскі пасялковы і 12 сельскіх саветаў. Насельніцтва раёна на 01.01.2009г. складала 53,5 тыс. чалавек 42 нацыянальнасцяў (беларусы складаюць 49,8%, палякі - 40,1%, рускія - 7,8%, іншыя нацыянальнасці - 2,3%).

Вялікая частка тэрыторыі раёна занятая Нёманскай нізінай, на захадзе - Гродзенскае ўзвышша. Рэльеф - пагорыста-раўнінны. Пераважае вышыня 100-170 метраў над узроўнем мора. Самая высокая кропка - 247 метраў (каля вёскі Капцёўка).

Карысныя выкапні: цагляныя гліны, торф, сілікатныя пяскі, мел, пяшчана-жвірыстыя матэрыялы, сапрапель.

Сярэдняя тэмпература студзеня - 5,1 градусаў па шкале Цэльсія, ліпеня - 18 градусаў па шкале Цэльсія. Ападкаў выпадае 545 мм у год. Вегетатыўны перыяд - 199 сутак.

Буйныя азёры: Белае - 557 га, Рыбніца - 250 га, Кань, Вяроўскае, Малочнае і і ыя.Рака Нёман, 99 рэк і раўчукоў (рэкі Свіслач, Котра, Ласасянка, Гожка, Чорная Ганча, Святліца, Стрыеўка, Яжовіца, Пушкарка, Зарачанка), Аўгустоўскі канал.

Дзяржаўныя заказнікі: Гожскі біялагічны (батанічны), плошча 4,9 тыс.га; Сапоцкінскі біялагічны (батанічны) 12,6 тыс.га; Парэцкі біялагічны (батанічны) 2,3 тыс.га; Дзяржаўны ландшафтны заказнік "Азеры" 21,9 тыс.га. Зарэзерваваная тэрыторыя для стварэння дзяржаўнага ландшафтнага заказніка "Гарадзенская Пушча" на плошчы 813 га. Помнікі прыроды мясцовага значэння: Геалагічны кангламерат у в. Каўпакі Капцёўскага сельсавета. Старадаўнія паркі ў в.Белыя Балоты, у г. Скідзель. Агульная плошча лясных угоддзяў 110 858 гектараў, з іх 102961 - у вядзенні Мінлясгаса, 3 332 гектараў - у вядзенні Міністэрства абароны.

На тэрыторыі раёна праходзяць чыгуначныя лініі Вільнюс-Гродна-Беласток (Польшча), Гродна-Масты, аўтадарогі ад Гродна на Беласток, Друскінінкай (Літва), Астрыно, Ліду, Вялікую Бераставіцу, Ваўкавыск.

Гродзенскі раён з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў Гродзенскай вобласці. Па асноўных вытворча-эканамічных паказчыках, якія характэрызуюць эфектыўнасць сельскагаспадарчай галіны, раён (бездатацыйны) займае адно з вядучых месцаў у Рэспубліцы Беларусь, вырабляючы 19% сельскагаспадарчай прадукцыі ў Гродзенскай вобласці. Сельская гаспадарка раёна прадстаўлена 18 сельскагаспадарчымі арганізацыямі, у тым ліку 13 - сельскагаспадарчыяі вытворчыя кааператывы, 2 - філіялы, 2 - камунальныя ўнітарныя прадпрыемствыі і 1 - уласнае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства. Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў складае 97 тыс. га, у тым ліку 72,7 тыс. га раллі. У сярэднім на адну сельскагаспадарчую арганізацыю прыходзіцца 5,7 тыс. га сельскагаспадарчых угоддзяў, з іх - 4,3 тыс. га ворных земляў. Разаранасць сельскагаспадарчых угоддзяў складае 75,3 %. Асноўныя сельскагаспадарчыя галіны - мяса-малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля, вытворчасць збожжа, цукровага бурака, рапсу, бульбы і гародніны. У структуры таварнай прадукцыі мяса займае 31,5%, малако 21,1%, цукровы бурак - 10%, збожжа - 12,3%.

Прамысловасць раёна прадстаўлена асноўнымі 10 прадпрыемствамі, 40 арганізацыямі малога і сярэдняга бізнэсу. Два асноўных прамысловых прадпрыемства ААТ "Скідзельскі цукровы камбінат" і ААТ "Гроднахлебапрадукт" вырабляюць каля 75% аб'ёмаў прамысловай прадукцыі раёна. У Гродзенскім раёне засяроджаны ўвесь абласны аб'ём вытворчасці цукру, лекавых сродкаў.У прамысловым комплексе дамінуе і найбольш стабільна развіваецца харчовая прамысловасць, удзельная вага якой у раённым аб'ёме складае больш за 85%. Шмат у чым гэта абумоўлена наяўнасцю дастатковай сыравіннай базы.

У раёне сфарміраваны спрыяльныя ўмовы для дзейнасці замежных інвестараў, працуе 14 прадпрыемстваў, арганізаваных з удзелам інвестараў з 7 краін свету. За апошнія два года актывізавалася дзейнасць замежных інвестараў з Літвы, Расійскай Федэрацыі, Польшчы. Асновай прыцягнення замежных інвестыцый стала створаная ў 2004 году вольная эканамічная зона "Гроднаінвест", асобныя ўчасткі якой размешчаны на тэрыторыі былога вайсковага гарадку ў в. Новая Гожа і ў в. Каўбасіно. На экспарт пастаўляецца прадукцыя харчовай прамысловасці (цукар-пясок, алей, жывёла, сыры, мяса птушкі, цукеркі), прадукцыя лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці (балансы, палі, мэбля). Асноўная доля экспартных паставак прыходзіцца на Расію.

Жыллёва-камунальная гаспадарка раёна прадстаўлена дзвюма арганізацыямі - Гродзенскім раённым унітарным прадпрыемствам "Скідзельская жыллёва-камунальная гаспадарка" і Камунальным унітарным прадпрыемствам "Жыллёва-камунальнае прадпрыемства Гродзенскага раёна". Штогод у раёне будуецца каля 40 тысяч квадратных метраў жылля. Асноўны ўвод забяспечваецца сельскагаспадарчымі вытворчымі кааператывамі, у першую чаргу СВК "Прагрэс-Верцялішкі", СВК "Кастрычнік-Гродна", СВК "Абухава" і інш.

Бытавыя паслугі аказваюць 55 арганізацый раёна. Асноўная роля па аказанні бытавых паслуг у раёне адводзіцца УП "Гродзенскі райбыткамбінат". У вобласці бытавога абслугоўвання забяспечаны нарматыў вытворчых магутнасцяў на 1 тыс. чалавек па 11 выглядах бытавых паслуг, вызначаных сацыяльным стандартам і выконваецца нарматыў па забяспечанасці насельніцтва сеткай комплексных прыёмных пунктаў па прыёме замоў насельніцтва.

Адукацыйная прастора прадстаўлена 55 установамі адукацыі. На тэрыторыі раёна працуюць 22 дашкольных установы, у т.л. 2 дзіцячыя сады-школы, у якіх выхоўваецца 1654 выхаванца. Агульная сярэдняя адукацыя прадстаўлена гімназіяй, 20 сярэднімі 7 базавымі школамі, дзе навучаецца 5391 навучэнцаў. Арганізавана работа 91 факультатыва, накіраванага на павышэнне ведаў па прадмеце і 952 - на развіццё творчых здольнасцяў навучэнцаў. Вучэбна-выхаваўчы працэс у раёне ажыццяўляюць 1146 педагагічных работнікаў. Колькасць настаўнікаў з вышэйшай і 1 катэгорыяй складае 62,9%.

У раёне выконваецца нарматыў забяспечанасці школ камп’ютэрнай тэхнікай - "1 камп’ютар на 30 навучэнцаў". Ва ўсіх ДК маюцца персанальныя камп’ютэры, перыферыйнае абсталяванне, сярэднія школы забяспечаны праекцыйным абсталяваннем, школы аграгарадкоў - партатыўнымі камп’ютэрамі (наўтбукамі), у трох установах выкарыстоўваюцца інтэрактыўныя дошкі, у - 5 наладжана лакальная сетка, 14 устаноў маюць высакахуткасны доступ у Інтэрнэт. Павялічылася загрузка камп’юьэрных класаў і складае 45,4 гадзіны на тыдзень.

У раёне функцыянуе 68 устаноў культуры, у тым ліку 28 устаноў клубнага тыпу, 29 бібліятэк, 4 дзіцячыя школы мастацтваў і 7 дзіцячых музычных школ. У клубных установах дзейнічае 208 фарміраванняў, у тым ліку 116 для дзяцей, у якіх займаецца больш за 2800 чалавек.

На высокім узроўні праводзяцца рэгіянальныя адчыненыя святы "Аўгустоўскі канал запрашае сяброў", " Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў", духавой музыкі "Фанфары сяброў", творчыя мерапрыемствы і канцэрты, прысвечаныя дзяржаўным святам і памятным датам.

Налічаецца 140 народных майстроў. 20 калектываў мастацкай самадзейнасці раёна носяць высокае званне "народны" і "узорны", сярод іх Народны хор Квасоўскага ЦДК, Народны тэатр Абухаўскага ЦДК, Узорны ансамбль танца "Пралескі" Скідзельскага ГДК і інш. Узорны ансамбль танца "Лялечкі" Абухаўскага ЦДК атрымаў званне "Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь". Наладжана культурнае супрацоўніцтва з творчымі калектывамі Польшчы, Літвы, Шчолкаўскім раёнам Маскоўскай вобласці.

Раён валодае багатай і разнастайнай культурнай спадчынай. Значная частка гісторыка-культурных аб'ектаў раёна знаходзіцца пад аховай дзяржавы, яны ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь: 12 - гісторыі, 58 - археалогіі, 16 - архітэктуры і ўнікальны помнік гідратэхнічнага будаўніцтва 19 стагоддзя - Аўгустоўскі канал.

Сярод знакамітых помнікаў ва ўскраінах Гародні - палацава-паркавы ансамбль у Свяцку, які быў створаны ў 1779 г. італьянскім архітэктарам Д.Сакко. Дзівосны па прыгажосці, унікальны па дэндралагічным складзе, кампазіцыйным рашэнні, барочнаму стылі - гэта своеасаблівы аўтограф, пакінуты былымі пакаленнямі.

У гэтай жа мясцовасці, сярод лясоў, рэчак і азёр знаходзіцца "шэдэўр дзейнасці чалавека і прыроды" – Аўгустоўскі канал. Сярод гідратэхнічных аб'ектаў беларускай часткі Аўгустоўскага канала захаваўся трохкамерны суднаходны шлюз "Нямнова", аднакамерныя шлюзы - "Дамброўка", "Кужынец" і памежны шлюз-рэгулятар "Ваўкушак", хаты наглядчыкаў, дзе жылі працаўнікі, якія абслугоўвалі шлюзы, вадазборы і разводныя масты, пабудаваныя на мяжы 19-20 стагоддзяў у стылі "прамысловай" або інакш "цаглянай" архітэктуры.

Вялікую каштоўнасць уяўляюць сядзіба Гурскіх у Радзівілках, сядзібная хата ў Свіслачы, маёнтак графіні Сабалеўскай у Белых Балотах.