Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Главная - Беларуская версія - Рэгіён - Раёны - Воранаўскі раён

Воранаўскі раён

Афiцыйны сайт Воранаўскага раённага выканаўчага камiтэта

Воранаўскі раён знаходзіцца на поўначы Гродзенскай вобласці. Ён быў утвораны 15 студзеня 1940 года. Плошча раёна складае 1,4 тыс.кв.м. Насельніцтва – 30,3 тысячы чалавек, у тым ліку гарадское насельніцтва – 9 тыс.чалавек. Цэнтр раёна знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Воранава. Раён уключае ў сябе гарадскі пасёлак Радунь, 336 сельскіх населеных пунктаў, 13 сельскіх Саветаў і 1 пасялковы Савет: Бастунскі, Беняконскі, Больцішскі, Воранаўскі, Гіркаўскі, Доцішскі, Жырмунскі, Забалацкі, Канвелішскі, Місявіцкі, Пагародзенскі, Паляцкішскі, Пераганцаўскі, Радунскі. Тэрыторыя раёна размешчана ў межах Лідскай раўніны.

Рэльеф пераважна раўнінны. Пераважае вышыня 160-180 метраў над узроўнем мора. Самая высокая кропка – 215 метраў (каля вёскі Тракелі). Карысныя выкапні: торф, цагляныя гліны, пясчана-гравійны матэрыял.

Сярэдняя тэмпература студзеня -5,8 градусаў па шкале Цэльсія, ліпеня – 17,7 градусаў па шкале Цэльсія. Ападкаў выпадае 615 мм у год. Вегетацыйны перыяд – 193 сутак.

Працякаюць рэкі Жыжма, Дзітва (з прытокам Радунька) – правыя прытокі Немана. Лясы пераважаюць хвойныя і яловыя, у далінах рэк участкі з насаджэннямі бярозы і альхі. Лясы займаюць 26% тэрыторыі раёна. Глебы пераважаюць дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, тарфяна-балотныя.

Агульная плошча сельгасугоддзяў складае 86,3 тыс.га, з якіх 23,4 тыс.га асушаны. На тэрыторыі раёна вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі займаюцца 9 сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, 1 КСУП, 1 РУСП, 2 эксперыментальныя базы, 12 фермерскіх гаспадарак. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчванне зерневых, кармавых культур, бульбы.

Прадпрыемствы: пераапрацоўка сельскагаспадарчай сыравіны, вытворчасць хлебабулачных і каўбасных вырабаў, мясных паўфабрыкатаў, безалкагольных напіткаў, швейных вырабаў, сельскагаспадарчай тэхнікі, жалезабетонных вырабаў і канструкцый, дрэваапрацоўка.

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгунка і аўтадарога Воранава-Вільнюс, аўтадарога Гродна-Радунь-Вільнюс. У раёне функцыяніруюць 5 сярэдніх школ, 1 гімназія, 10 базавых школ, 1 пачатковая школа, 1 прыватная сярэдняя агульнаадукацыйная школа з навучаннем на літоўскай мове, 5 ВПК яслі-сад – СШ, 1 ВПК яслі-сад – БШ, 2 ВПК яслі-сад – ПШ, 11 дашкольных устаноў, 2 Цэнтры пазашкольнай работы, 1 дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці, 1 Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, 1 дзяржаўны сацыяльна-педагагічны цэнтр Воранаўскага раёна, дзіцячы аздараўленчы лагер “Рамашка”, УА “Воранаўскі прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці”, УА “”Радунская дзяржаўная спецыяльная школа-інтэрнат для дзяцей з цяжкасцямі ў навучанні ім. І.А.Котава”, дзяржаўная вучэбна-спартыўная ўстанова “Воранаўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа”, 4 дзіцячыя музычныя школы з 4 філіяламі, 27 клубных устаноў, 29 бібліятэк, 2 дзіцячыя школы мастацтва, 20 фельдшарска-акушэрскіх пунктаў, 4 бальніцы, 4 амбулаторыі.

Архітэктурныя помнікі: касцёл Прасвятой Троіцы (1803-1812) у аграгарадку Забалаць, касцёл Святога Іаана Хрысціцеля (1900-1906) у аграгарадку Беняконі, касцёл Святога Крыжа (1789) у аграгарадку Жырмуны, касцёл Наведвання Маці Божай Тракельскай (1809) у аграгарадку Тракелі, парк (другая палова 18-пачатак 19 ст.) у вёсцы Больцінікі, дом-крэпасць (1611-1613) у вёсцы Гайцюнішкі, парк (канец 18 ст.) у аграгарадку Пагародна.