Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

2 августа 2017

Лукашэнка на перыяд уборачнай даў старшыням райвыканкамаў самыя шырокія паўнамоцтвы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перыяд уборачнай кампаніі даў старшыням райвыканкамаў самыя шырокія паўнамоцтвы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на рэспубліканскай селектарнай нарадзе па пытаннях уборкі ўраджаю ў 2017 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асабліва хачу падкрэсліць, я хачу, каб гэта засвоілі ўсе, і перш за ўсё тыя, каму я адрасую гэты тэзіс: рашэнні старшыні райвыканкама да 1 кастрычніка 2017 года, звязаныя з уборачнай кампаніяй, канчатковыя і абскарджанню не падлягаюць. Калі старшыні райвыканкама трэба ажыццявіць тыя ці іншыя дзеянні, значыць, ён іх будзе ажыццяўляць. Ніхто не мае права ўмешвацца ў яго распарадча-арганізацыйныя функцыі. Паправіць яго можа, калі ён згадзіцца, толькі губернатар, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Я гэта гавару для таго, каб потым не было спасылак, што ў некага не хапіла паўнамоцтваў, каб убраць збожжа".

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што ў кожным раёне ёсць толькі каля трох-чатырох праблемных гаспадарак. "Вось займайцеся імі. Не трэба сноўдацца па раёне і рабіць выгляд, што вы нешта кантралюеце. Едзьце туды, дзе вы патрэбны. Вось за гэтыя тры гаспадаркі персанальную адказнасць нясе старшыня райвынкама. Таму яму дадзены ўсе паўнамоцтвы. Дзейнічайце! Улада ў вашых руках", - падкрэсліў беларускі лідар.