Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Бiблiятэкi

Бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва Гродзенскай вобласці ажыццяўляюць 456 публічных бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Вялікая ўвага ўдзяляецца абслугоўванню людзей з абмежаванымі магчымасцямі: функцыянуюць дзве спецыялізаваныя бібліятэкі для інвалідаў па зроку (у Навагрудскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме (далей ЦБС) і Гродзенскай гарадской ЦБС). У ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” і цэнтральных бібліятэках выдзелены фонды і абсталяваны спецыяльныя рабочыя месцы для чытачоў гэтай катэгорыі.

Васiлiшкаўская вясковая бiблiятэка У 187 аграгарадках вобласці працуюць 190 бібліятэк. На базе самых буйных з іх створаны цэнтры па паляпшэнні культурнага абслугоўвання сельскага насельніцтва: сацыяльна-культурнага, гісторыка-краязнаўчага накірункаў і г.д.

223 бібліятэкі (49%) камп’ютэрызаваны, звыш 200 (45%) з іх маюць доступ у Інтэрнет, у т.л. у аграгарадках – 150. Камп’ютэрны парк бібліятэчных устаноў вобласці на 1.01.2010 г. налічвае 511 машын.

Абслугоўванне жыхароў аддаленых вёсак і хутароў ажыццяўляецца з дапамогай 74 бібліятэчных пунктаў і 9 бібліёбусаў. Наведвальнікі бібліятэчных устаноў складаюць 46% насельніцтва вобласці.

Сёння бібліятэкі з’яўляюцца інфармацыйнымі, адукацыйнымі і культурнымі цэнтрамі рэгіёну, іх універсальны фонд налічвае 8,7 млн. выданняў. Пры бібліятэках створана каля 400 аматарскіх аб’яднанняў і клубаў, з іх больш за 60% – для дзяцей; дзейнічаюць мультымедыйныя (107) і інфармацыйна-адукацыйныя (33) цэнтры.

Павышэнню прававой культуры насельніцтва і Абухаўская вясковая бiблiятэка забеспячэнню карыстальнікам бібліятэк свабоднага доступуда прававой інфармацыі садзейнічае работа 81 публічнага цэнтра прававой інфармацыі (далей ПЦПІ). Штогод да паслуг цэнтраў звяртаюцца каля 12 тыс. чалавек, больш за 1 тыс. наведвальнікаў атрымліваюць бясплатныя юрыдычныя кансультацыі.

У 2009 годзе ПЦПІ бібліятэк вобласці ўкаранілі ў практыку работы праграму “Адвакат па перапісцы”, ці “Віртуальны адвакат”, якая дазваляе аказваць дыстанцыйную прававую дапамогу жыхарам малых гарадоў і сельскіх населеных пунктаў.

Бібліятэкамі вобласці вядзецца работа па стварэнні паўнатэкставай электроннай базы дадзеных “Памяць Гродзеншчыны”.

Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.КарскагаДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” – старэйшая публічная бібліятэка Беларусі – штогод абслугоўвае каля 44 тыс. чытачоў і ўносіць важкі ўклад у фарміраванне культурнай прасторы Гродзеншчыны. Абласная бібліятэка каардынуе работу ўсіх бібліятэк вобласці, аказвае ім метадычную і практычную дапамогу.

Багаты універсальны фонд (каля 640 тыс. экз. дакументаў) складаюць кнігі, часопісы, нотныя выданні, электронныя і іншыя дакументы на беларускай, рускай і замежных мовах.

Штогод праводзіцца звыш 200 мерапрыемстваў: навукова-практычныя канферэнцыі, круглыя сталы, прэзентацыі новых кніг, выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва народных майстроў і мастакоў Гродзеншчыны, сустрэчы з вядомымі людзьмі і інш.

Да паслуг карыстальнікаў:

публічны цэнтр прававой інфармацыі (заканадаўчая, юрыдычная літаратура, базы дадзеных “ЮСИАС” і “Эталон-WIN”);

грамадская прыёмная (бясплатныя юрыдычныя кансультацыі для чытачоў бібліятэкі);

віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (доступ да сусветных інфармацыйных рэсурсаў);

Інтэрнет-клас;

курсы па вывучэнні замежных моў;

экскурсіі па мемарыяльным пакоі, прысвечаным жыццю і творчасці вядомай пісьменніцы Э.Ажэшкі і інш.

   Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага юнацкi фiлiял   Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага юнацкi фiлiял                           

ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” з’яўляецца лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта РБ “За духоўнае адраджэнне”. 17 верасня 2010 года абласная бібліятэка адзначыць свой 180-гадовы юбілей.

Падрабязную інфармацыю пра дзейнасць бібліятэк вобласці можна знайсці па адрасах:

www.grodnolib.by ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”

http//centrlib.grodno.by Гродзенская гарадская цэнтральная бібліятэка імя А.Макаёнка

www.lib.dyatlovo.com Дзятлаўская цэнтральная раённая бібліятэка

korelichi-cls.ucoz.com Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка

www.mostylib.by.ru/index.htm Мастоўская цэнтральная раённая бібліятэка

cbs.novogrudok.by Навагрудская цэнтральная раённая бібліятэка

http:/svis-cbs.narod.ru Свіслацкая цэнтральная раённая бібліятэка

http://libraslonim.at.tut.bu Слонімская цэнтральная раённая бібліятэка имя Я.Коласа

smorgoncbs.ucoz.ru Смаргонская цэнтральная раённая бібліятэка

www.schuchincbs.narod2.ru Шчучынская цэнтральная раённая бібліятэка имя Цёткі