Знешнеэканамічная дзейнасць
У існуючых рэаліях развіцця сусветнай эканомікі важна не толькі вырабіць канкурэнтаздольную прадукцыю, але і ўмець яе рэалізаваць у замежных краінах, у зменлівых рыначных умовах гандлю.
У Гродзенскай вобласці аб'ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі павялічыўся ў студзені - лістападзе 2006 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2005 года на 31,7 працэнта і склаў $1904,9 млн.
Экспарт за 11 месяцаў павялічыўся на 18,1 працэнта да $1050,5 млн., імпарт - на 53,4 працэнта і склаў $854,4 млн. Сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склалася дадатнае ў памеры $196,1 млн.
Найбольшую ўдзельную вагу ў экспарце займае прадукцыя хімічнай (31,7 працэнта) і харчовай (24,6 працэнта) прамысловасці. Значная доля ў імпарце (32,3 працэнта) прыпадае на машыны, абсталяванне і транспартныя сродкі, а таксама на прадукцыю хімічнай прамысловасці (21,7 працэнта).
Узраслі пастаўкі на экспарт мяса і мясных субпрадуктаў (на 57,2 працэнта), поліамідаў (на 32,7 працэнта), пасуды сталовай (на 22,9 працэнта), мэблі (на 18,5 працэнта), панчошна-шкарпэтачных вырабаў (на 14,7 працэнта).
На долю Расіі прыпадае 51,5 працэнта агульнага аб'ёму экспарту, астатніх дзяржаў СНД - 5,5 працэнта, краін ЕС - 20,5 працэнта, іншых краін - 22,5 працэнта. Імпарт з Расіі складае 24,2 працэнта, астатніх краін СНД - 9 працэнтаў, дзяржаў ЕС - 49,1 працэнта, іншых краін - 17,7 працэнта.
У студзені - лістападзе 2006 года прадпрыемствы Гродзенскай вобласці ажыццяўлялі знешнегандлёвыя аперацыі са 101 краінай свету. Тавары пастаўляліся на рынкі 75 дзяржаў, увозілася прадукцыя з 92 краін. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі вобласці былі Расія, доля якой у агульным аб'ёме знешняга гандлю склала 39,1 працэнта, Польшча (10,4 працэнта), Германія (9,2 працэнта), Кітай (6,4 працэнта), Украіна (5,5 працэнта).


