Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Гродзенскі абласны тэрытарыяльны Фонд дзяржаўнай маёмасці

Гродзенскі абласны тэрытарыяльны Фонд дзяржаўнай маёмасці (далей - Фонд) на тэрыторыі Гродзенскай вобласці з'яўляецца органам дзяржаўнага ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь (далей - Дзяржкаммаёмасць) і Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (далей - аблвыканкам), які ажыццяўляе ў межах сваёй кампетэнцыі спецыяльныя функцыі (выканаўчыя, кантрольныя, рэгулюючыя і іншыя) у сферы кіравання, распараджэння, прыватызацыі, ацэнкі і ўліку маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і Гродзенскай вобласці.
Асноўнай задачай Фонду з'яўляецца ажыццяўленне мер па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі па пытаннях маёмасных адносін (уключаючы кіраванне, распараджэнне, прыватызацыю, ацэнку і ўлік маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і Гродзенскай вобласці), за выключэннем адносін у галіне выкарыстання і аховы зямель, нетраў, іншых прыродных рэсурсаў, жылля, а таксама іншай маёмасці, што вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Месца знаходжання Фонду: 230023, горад Гродна, вуліца 17 Верасня, 39.
http://www.gki.gov.by