Насельніцтва
На тэрыторыі Гродзенскай вобласці пражывае (на 1 студзеня 2003 г.) 1 млн. 150 тыс. чалавек, з іх 63,6 % - у гарадах, 36,4 % - у вёсцы.
У Гродзенскай вобласці 552,8 тыс. мужчын (47,1%) і 621,1 тыс. жанчын (52,9 %). Колькасць насельніцтва ва ўзросце да 19 гадоў складае 312 тыс. чалавек, 20-59 гадоў - 622,5 тыс., 60 гадоў і старэйшых - 239,4 тыс.
Насельніцтва вобласці паводле нацыянальнага складу: беларусаў - 62,3 %, палякаў - 24,8 %, рускіх - 10,1 %, украінцаў - 1,8 %, яўрэяў - 0,4 %, літоўцаў - 0,2 %, татараў - 0,2 %, іншых нацыянальнасцей - 0,4 %.
На тэрыторыі вобласці дзейнічаюць 449 абшчын, 18 канфесій, два праваслаўныя епархіяльныя ўпраўленні, адно праваслаўнае сястрыцтва і два каталіцкія брацтвы, два праваслаўныя манастыры і чатыры каталіцкія кляштары, знаходзіцца 377 культавых будынкаў (165 цэркваў, 169 касцёлаў).
У Гродзенскай вобласці функцыянуюць 20 нацыянальна-культурных аб'яднанняў, 8 нацыянальных суполак:
польскія аб'яднанні (Саюз палякаў у Беларусі, Таварыства польскай культуры на Лідчыне, Аб'яднанне беларускіх палякаў Гродзеншчыны, Маці школьная);
літоўскія аб'яднанні (гродзенскае "Тэвіне", лідскае "Рута", радунскае "Гінтарас", пеляскае "Гімтыне", "Гервяцкае аб'яднанне літоўцаў", міжнародны клуб "Гервячай").
яўрэйскія аб'яднанні (Гродзенскі дабрачынны фонд "Нахум", Гродзенскае аб'яднанне яўрэйскай культуры імя Найдуса, Гродзенскае мемарыяльнае аб'яднанне "Еруша", гродзенскі яўрэйскі абшчынны дом "Менора");
"Украінскае аб'яднанне "Барвінак", "Рускае таварыства", аб'яднане татараў горада Гродна, Гродзенскае грамадскае аб'яднанне грузінаў, аб'яднанне чувашоў.


