інтэрнэт-рэсурсы Гродзенскай вобласці Карта сайтаБеларускіРусскийEnglishChina
Гродзенскі абласны выканаўчы камітэтГродзенскі абласны выканаўчы камітэт
Прыёмная аблвыканкама
Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная:
(0152)72-35-57
    Галоўная > Рэгіён
    Гродзеншчына этнаканфесійная  
     

    Этнаканфесійныя адносіны ў Гродзенскай вобласці характэрызуюцца стабільнасцю, талерантнасцю і канструктывізмам.

    Рэлігійная палітра Гродзеншчыны разнастайная. У вобласці ажыццяўляюць рэлігійную дзейнасць 482 рэлігійныя арганізацыі 17 канфесій.

    Дзейнічае 456 рэлігійных абшчын (186 праваслаўных, 1 дрэўлеправаслаўная, 170 каталіцкіх, 2 грэка-каталіцкія, 8 мусульманскіх, 4 іўдзейскія, 84 пратэстанцкія, 1 Свядомасць Крышны), размешчана 477 культавых будынкаў (229 праваслаўных храмаў, 226 каталіцкіх, 18 пратэстанцкіх, 4 мячэці і сінагога).

    Функцыянуюць таксама Мінская вышэйшая духоўная семінарыя і акадэмія, Гродзенская Рымска-каталіцкая вышэйшая духоўная семінарыя, Слонімскае праваслаўнае вучылішча, 7 праваслаўных братэрстваў і сястрынстваў, 5 праваслаўных і 4 каталіцкія манастыры, 5 абласных і рэспубліканскіх рэлігійных аб'яднанняў і дабрачыннае каталіцкае аб'яднанне “Карытас”. Рэлігійную дзейнасць ажыццяўляюць 486 свяшчэннаслужыцеляў і іншых служыцеляў культа.

    Згодна з маніторынгам, абсалютная большасць рэспандэнтаў на Гродзеншчыне пазітыўна ацэньвае адносіны паміж прадстаўнікамі розных канфесій у рэгіене. У цэлым, на погляд 96,4% рэспандэнтаў, рэлігійная сітуацыя ў вобласці спакойная і добрая.

    Дзейнасць рэлігійных арганізацый у 2009 годзе была насычана падзеямі: Гродзенская і Навагрудская праваслаўныя епархіі, Гродзенская Рымска-каталіцкая епархія адзначылі ўрачыстыя падзеі: Божай Маці Жыровіцкай (у в.Жыровічы Слонімскага раёна), 100-годдзе царквы Святой Жываначальнай Троіцы ў г.п.Зэльва, 20 гадоў адраджэння дзейнасці Мінскай духоўнай семінарыі, 15 гадоў дзейнасці дабрачыннага каталіцкага аб'яднання “Карытас”, 100-годдзе касцёла Архангела Міхаіла ў в.Белагруда Лідскага раёна і інш.

    Вернікі праваслаўнай і каталіцкай канфесій ажыццяўлялі паломніцтвы, прысвечаныя святу Сабора Усіх Беларускіх Святых, святкаванню Божага Цела і Крыві і Святой Еўхарыстыі, а таксама паломніцтва да іконы Прасвятой Вострабрамскай Дзевы Марыі ў г.Вільнюсе, да іконы Маці Божай у в.Тракелі Воранаўскага раёна, да Прасвятога Ліку Ісуса, які смуткуе, у г.п.Рось Ваўкавыскага раёна, бацькоў у в.Капцёўка Гродзенскага раёна.

    Органамі выканаўчай улады, якія ажыццяўляюць рэгуляванне дзяржаўна-канфесійных і нацыянальных адносін, рэалізоўваецца Праграма развіцця канфесійнай сферы, нацыянальных адносін і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой на 2006-2010 гады.

    У вобласці паміж органамі ўлады і рэлігійнымі арганізацыямі склаліся добразычлівыя і канструктыўныя ўзаемаадносіны. Ажыццяўляецца супрацоўніцтва з шэрагам рэлігійных канфесій у справе захавання маральнасці і духоўнага выхавання людзей, пераадольвання негатыўных сацыяльных з'яў, аховы і аднаўлення гісторыка-культурнай спадчыны, дапамогі сацыяльна неабароненым членам грамадства, павышэння сацыяльнай значнасці інстытута шлюбу і сям'і і інш.

    Штогод у гаррайвыканакамах адбываюцца сустрэчы кіраўніцтва органаў выканаўчай улады з духавенствам. У ходзе сустрэч свяшчэннаслужыцелі атрымліваюць інфармацыю аб выніках дзейнасці органаў улады і працоўных калектываў, з імі абмяркоўваюцца пытанні супрацоўніцтва.

    Органы ўлады, прадпрыемствы і арганізацыі вобласці, па меры магчымасці, аказваюць дапамогу рэлігійным арганізацыям у вырашэнні рознага роду праблем. У 2008-2009 годзе райвыканкамамі, пассельвыканкамамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі вобласці была аказана дапамога ў добраўпарадкаванні прыхрамавых тэрыторый 60 рэлігійным абшчынам розных канфесій і сумесна прыведзена ў належны стан 289 могілак.

    У вобласці таксама ажыццяўляецца работа па рэалізацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой. Прыярытэтнымі напрамкамі супрацоўніцтва былі і застаюцца маральнае і патрыятычнае выхаванне, духоўная адукацыя, культура і творчая дзейнасць. Праграма супрацоўніцтва рэалізоўваецца на месцах у шматлікіх канкрэтных мерапрыемствах.

    Па стану на 1 студзеня 2010 года ў вобласці дзейнічаюць 23 грамадскія аб'яднанні 11-ці нацыянальных супольнасцей, у тым ліку 4 польскія, 6 літоўскіх, 4 яўрэйскія, 2 украінскія, а таксама аб'яднанні рускіх, татар, грузінаў, чувашоў, цыган, армян, азербайджанцаў.

    Работа ў сферы нацыянальных адносін ажыццяўляецца ў Гродзенскай вобласці ў адпаведнасці з рэспубліканскай і абласной праграмамі развіцця канфесіянальнай сферы, нацыянальных адносін і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой і накіравана на зберажэнне і развіццё нацыянальных культур і моў нацыянальных супольнасцей, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, умацаванне міжнацыянальнай згоды.

    З удзелам органаў выканаўчай улады нацыянальныя грамадскія аб'яднанні пастаянна праводзяць фестывалі нацыянальных песень, літаратурныя конкурсы, святы культур, канферэнцыі і іншыя мерапрыемствы.

    Так, грамадскім аб'яднаннем “Саюз палякаў на Беларусі” штогод арганізуюцца фестывалі польскай песні, агляды калядных калектываў, літаратурныя конкурсы, канферэнцыі, спартыўныя спаборніцтвы. Вялікай папулярнасцю ў жыхароў Гродзеншчыны карыстаецца арганізуемае ГА “СПБ” і Гродзенскім райвыканкамам свята “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”. У жніўні 2009г. яно ў дзевяты раз прайшло на канале каля шлюза Дамброўка. Традыцыйным стала правядзенне беларуска-польскіх фестываляў “Артыстычныя сустрэчы “Беласток-Гродна”. У мінулым годзе ў г.Гродна праведзены кірмаш народных умельцаў “Казюкі”, у г.Масты - літаратурна-паэтычная сустрэча, прысвечаная памяці Э.Ажэшкі, у Слонімскім раёне - фестываль “Паланэз-2009”, у в.Васілішкі Шчучынскага раёна - конкурс песні, прысвечаны памяці спевака і кампазітара Ч.Немана.

    Літоўскімі аб'яднаннямі ў 2009 годзе арганізавана святкаванне дзён літоўскай культуры ў в.Пеляса Воранаўскага раёна, гадавіны каранавання караля Міндоўга ў в.Крэва Смаргонскага раёна, літоўскага нацыянальнага свята “Цэпеліны”, фестываля “Песні памежжа” у Астравецкім раёне.

    Дзейнасць яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў носіць сацыяльна-культурны характар і накіравана на аказанне матэрыяльнай і другой дапамогі грамадзянам яўрэйскай нацыянальнасці і членам іх сем'яў.

    Акрамя таго, мемарыяльна-культурнае грамадскае аб'яднанне яўрэяў на Лідчыне збірае і сістэматызуе звесткі аб сваіх суайчынніках - ахвярах другой сусветнай вайны, ажыццяўляе догляд за помнікамі і мемарыяламі.

    Пры яўрэйскіх аб'яднаннях г.г.Гродна і Ліда працуюць музычна-драматычны калектыў “Салахманэс”, народны ансамбль яўрэйскай музыкі “Шалом”, дзіцячы ансамбль “Шаломчыкі”. Яны пастаянна прымаюць удзел у конкурсах і фестывалях, якія праводзяцца як у вобласці, так і за яе межамі.

    Грамадскім аб'яднаннем украінцаў “Барвінак” у 2009 годзе праведзены музычна-літаратурны вечар “У гасцях у Тараса”, прысвечаны 195-ай гадавіне з дня нараджэння Т.Р.Шаўчэнкі. На базе аб'яднання адбылося таксама фальклорнае свята “Традыцыі майго народа”. Удзельнікамі названых мерапрыемстваў з'яўляліся грамадскія аб'яднанні, якія дзейнічаюць на тэрыторыі г.Гродна.

    Гродзенскім гарадскім аддзяленнем рэспубліканскага грамадскага аб'яднання “Рускае таварыства“ праводзяцца тэматычныя вечары, прысвечаныя памятным датам у жыцці вядомых пісьменнікаў. Аддзяленне з'яўляецца адным з арганізатараў “круглага стала”, прысвечанага 10-ай гадавіне з дня падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

    Розныя мерапрыемствы праводзяцца і іншымі грамадскімі аб'яднаннямі.

    Адной з галоўных падзей культурнага жыцця для ўсіх нацыянальных супольнасцей Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе стане VIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур.

    21 лістапада 2009 года ў г.Гродна прайшоў абласны тур VIII фестывалю, у якім прынялі ўдзел усе 23 нацыянальныя грамадскія аб'яднанні, якія дзейнічаюць на тэрыторыі вобласці, былі арганізаваны выстаўкі друкаванай прадукцыі, страў нацыянальнай кухні. У канцэртнай праграме прынялі ўдзел 25 творчых калектываў, створаных пры нацыянальных грамадскіх аб'яднаннях і ва ўстановах культуры, а таксама індывідуальныя выканаўцы, якія прадстаўлялі розныя нацыянальныя культуры.

    Органамі выканаўчай улады вобласці створаны ўмовы для рэалізацыі права грамадзян, якія адносяцца да нацыянальных супольнасцей, на вывучэнне роднай мовы.

    У агульнаадукацыйных школах, установах пазашкольнага выхавання і навучання з удзелам нацыянальных грамадскіх аб’яднанняў створаны класы, факультатывы, гурткі па вывучэнні мовы нацыянальных супольнасцей.

    У вобласці функцыянуюць дзве школы з польскай мовай навучэння – СШ №36 у г.Гродна і СШ №8 у г.Ваўкавыску, у якіх у 2009/2010 навучальным годзе навучаецца 499 вучняў. Акрамя таго, у бягучым навучальным годзе польскую мову вывучаюць у 129 установах школьнай адукацыі, пазашкольнай выхаваўчай работы і дзіцячых садах у 15 раёнах вобласці і г.Гродна.

    Для задавальнення патрэбнасці літоўскай нацыянальнай супольнасці функцыянуюць дзве школы з літоўскай мовай навучання - Пеляская прыватная сярэдняя агульнаадукацыйная школа ў Воранаўскім раёне і Рымдзюнская сярэдняя агульнаадукацыйная школа ў Астравецкім раёне, у якіх у 2009/2010 навучальным годзе навучаецца 131 вучань. У дашкольнай групе Пеляскай СШ і Рымдзюнскім дзіцячым садзе вядзецца выхаванне дзяцей на літоўскай мове.

    Распаўсюджанай формай вывучэння мовы нацыянальнай супольнасці з’яўляюцца школы выхаднога дня, створаныя у 2009/2010 навучальным годзе пры грамадскіх аб’яднаннях палякаў, літоўцаў, яўрэяў, украінцаў, татар.

    У вобласці выдаюцца на польскай мове газета “Глос знад Немна”, часопісы “Слова айчыстэ”, “Земя Лідска”, “Магазын Польскі”. На Лідскім радыё выходзіць у эфір паўгадзінная перадача на польскай мове. Гродзенскае тэлебачанне і абласное радыё рэгулярна асвятляюць сюжэты аб міжнацыянальных мерапрыемствах, фестывалях нацыянальных культур і іншыя. У абласной газеце “Гродзенская праўда”, у раенных сродках масавай інфармацыі для асвятлення міжнацыянальных адносін уводзяцца тэматычныя старонкі ці рубрыкі.

    У вобласці праводзіцца работа па ўмацаванню супрацоўніцтва з суайчыннікамі, якія пражываюць за мяжой.

    У ходзе рэалізацыі праекта выстройвання супрацоўніцтва па формуле “адміністрацыйны раён Беларусі – грамадская арганізацыя суайчыннікаў за мяжой” аказвалася садзейнічанне арганізацыям суайчыннікаў і мясцовым адміністрацыям у наладжванні прамых сувязей.

    Дзевяць адміністрацыйных рэгіёнаў Гродзеншчыны супрацоўнічаюць з грамадскімі арганізацыямі беларусаў Расіі, 5 – Літвы, 3 –Украіны, 1 – Ізраіля.

    Паміж 9 адміністрацыйнымі раёнамі вобласці і арганізацыямі суайчыннікаў за мяжой падпісаны пагадненні аб узаемавыгадным супрацоўніцтве ў розных сферах.

    © 2006 Гродзенскi аблвыканкам RATING ALL.BY Распрацоўка БЕЛТА 2006