Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Ашмянскі раён

Афiцыйны сайт Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта

Ашмянскі раён знаходзіцца на паўночным усходзе Гродзенскай вобласці. Утворан 15 студзеня 1940 года. Плошча раёна складае 121,6 тыс.га. Насельніцтва – 32,9 тыс. чалавек, гарадское насельніцтва складае 44,6 %. Сярэдняя шчыльнасць – 36 чалавек на 1 кв. м. Цэнтр раёна знаходзіцца ў горадзе Ашмяны. Раён уключае ў сябе 361 сельскі населены пункт, 10 сельсаветаў: Барунскі, Гальшанскі, Граўжышкоўскі, Гродзінскі, Жупранскі, Кальчунскі, Каменналогскі, Крэйванцаўскі, Мураванаашмянкоўскі, Навасёлкаўскі.

Тэрыторыя раёна размешчана ў межах Ашмянскага ўзвышша. Пераважае вышыня 220-250 метраў над узроўнем мора. Самая высокая кропка – 311 метраў (каля вёскі Цюпішкі).

Карысныя выкапні: торф, гліны, пясчана-гравіевы матэрыял. Сярэдняя тэмпература студзеня – 6,6 градуса па шкале Цэльсія, ліпеня – 17,1 градусаў па шкале Цэльсія. Ападкаў выпадае 605 мм за год. Вегетатыўны перыяд – 190 сутак.

Працякаюць рэкі Ашмянка, Альшанка, Клява. Лясы пераважаюць хвойныя, сустракаюцца драбналістыя (бяроза, асіна, вольха). Лясы займаюць 35,2% тэрыторыі раёна. Глебы пераважаюць дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя. Агульная плошча сельскагаспадарчых земляў 63 329 га, пад лясамі і хмызнякамі 44 тыс.га, балотаў 1,6 тыс. га.

Агульная плошча сельгасугоддзяў складае 63,3 тыс. га, з іх асушаных 8,3 тыс. га. У раёне знаходзяцца 7 сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў і 1 камунальнае раённае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства “Эксперыментальная база “Баруны”. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, свінагадоўля, ільнаводства, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу, рапс, агародніну.

Прамысловыя прадпрыемствы: адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Ашмянскі мясакамбінат”, Ашмяны “Сыраробчы завод”, “Гальшанскі крухмальны завод”, “Белкофе”, “Ашмяны-лён”, “Радыётэхніка”, “Торфабрыкетны завод Ашмянскі”, Ашмянскі дражджавы завод адкрытага акцыянернага таварыства “Дражджавы камбінат” г. Мінск, філіял гравійна-сартавальны завод “Баруны” рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Дарбудіндустрыя”.

Будаўнічая галіна раёна налічвае 6 будаўнічых і дарожна-будаўнічых арганізацый: адкрытае акцыянернае таварыства “Будаўнік”, даччынае прадпрыемства “АГАТ-будсервіс”, таварыства з абмежаванай адказнасцю “Граніт+”, дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 190 абласнога унітарнага прадпрыемства “Гроднааблдарбуд”, дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне № 28 рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Дарожна-будаўнічы трэст № 6 г.Гродна”.

Сістэма адукацыі раёна ўключае ўстанову адукацыі “Ашмянскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж”, установу адукацыі “Ашмянскі дзяржаўны прафесійны аграрна-тэхнічны каледж”, установу адукацыі “Дзяржаўная гімназія № 1 г. Ашмяны”, дзяржаўную ўстанову адукацыі “Гальшанская гімназія”, установу адукацыі “Ашмянская дзяржаўная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат”, 4 дзяржаўныя ўстановы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа”, 6 сярэдніх школ, дзяржаўную ўстанову “Вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-базавая агульнаадукацыйная школа”, 7 базавых школ, 11 дзіцячых дашкольных устаноў, 2 дзяржаўныя ўстановы адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці”, цэнтр пазашкольнай работы, цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства, вучэбна-спартыўную ўстанову “Ашмянская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа”, цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, установу адукацыі “Ашмянскі дзяржаўны сацыяльна-педагагічны цэнтр”. Усе ўстановы адукацыі ў 2009 годзе атрымалі статус юрыдычных асоб.

На тэрыторыі раёна функцыянуе ўстанова аховы здароўя “Туберкулёзная бальніца Ашмяны” і ўстанова аховы здароўя “Ашмянская цэнтральная раённая бальніца”, у структуру якой уваходзяць раённая бальніца (235 ложкаў), раённая паліклініка (500 наведванняў за змену), стаматалагічная паліклініка (150 наведванняў за змену), Гальшанская ўчастковая бальніца (20 ложкаў), Мураванаашмянкоўская бальніца сястрынскага догляду (25 ложкаў), 5 урачэбных амбулаторый (30 наведванняў за змену кожная), 14 фельчарска-акушэрскіх пунктаў і 4 здраўпункты.

У в. Жупраны дзейнічае аддзяленне кругласутачнага знаходжання для пенсіянераў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на 30 месцаў.

На тэрыторыі раёна праходзіць чыгуначная лінія Мінск-Вільнюс і аўтадарогі Мінск-Вільнюс і Астравец-Гродна.

Архітэктурныя помнікі: касцёл Святога Іаана Хрысціцеля і кляштарны комплекс (17 стагоддзе) у стылі барока, руіны замка (канец 16-пачатак 17 стагоддзяў) у в. Гальшаны, касцёл Святых Пятра і Паўла і кляштар базіліян (другая палова 18 стагоддзя) у стылі позняга барока ў в. Баруны, касцёл Святога Якуба Апостала (18 стагоддзе) у в. Цудзенішкі, касцёл Святой Дзевы Марыі (канец 18-пачатак 19 стагоддзяў) у традыцыях народнага драўлянага дойлідства з выкарыстаннем элементаў барока і класіцызму ў в. Мураваная Ашмянка, касцёл Святых Пятра і Паўла (19 стагоддзе) у неагатычным стылі ў в. Жупраны, царква Святога Ільі Прарока (канец 18 стагоддзя) у в. Міхайлоўшчына, Спаса-Уваскрасенская царква (19 стагоддзе) у псеўдарускім стылі і будынак былой сінагогі (19 стагоддзе) у г.Ашмяны, капліцы ў вёсках Гальшаны (18 стагоддзе) і Гароднікі (19 стагоддзе).