Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Галоўная - Навiны - Навiны рэгiёна
8 июля 2019

3 ліпеня - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь з Гродзенскай абласной арганізацыяй БТЧК

3 ліпеня ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у дзень 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Гродзенская абласная арганізацыя Чырвонага Крыжа прыняла актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах Гродзеншчыны. У святочнай калоне валанцёры Гродзенскай гарадской арганізацыі Чырвонага Крыжа неслі партрэты сясцёр міласэрнасці - удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. 
Валанцёры атрада хуткага рэагавання на НС суправаджалі ветэранаў на святочным мітынгу. Пляцоўка Чырвонага Крыжа была разгорнута ў парку Жылібера ў Гродна на гастрафэсце «Салдацкая каша - сіла наша». Разам з прадстаўнікамі МНС валанцёры Чырвонага Крыжа частавалі ўдзельнікаў рысавай кашай з гароднінай, прыгатаванай спецыяльна да свята. Пазнаёміцца з прыёмамі першай дапамогі, вымераць артэрыяльны ціск і даведацца пра правілы здаровага ладу жыцця, як папярэдзіць бытавы траўматызм і проста прымерыць аснашчэнне атрада НС можна было ў намёце Чырвонага Крыжа. Напярэдадні свята не засталіся па-за ўвагай ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. 

Аказаць дапамогу і сказаць словы падзякі - такая задача стаяла ў валанцёраў і супрацоўнікаў падчас арганізаванай абласной арганізацыяй БТЧК акцыі «Ліст Вызваліцелю». Дзесяткі паштовак са словамі падзякі, падпісаных 9 мая на святочных вулічных мерапрыемствах, ўручаны Вызваліцелям ў Гродне і раёнах вобласці. 

Да помніка загінуўшых воінаў валанцёры Чырвонага Крыжа ўскладалі кветкі, як даніну памяці продкам, якія вызвалялі беларускую зямлю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Валанцёры не толькі павіншавалі ветэранаў, але і аказалі практычную дапамогу па гаспадарцы.