Акцыю “Чытаем Купалу разам” правялі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалыv
09.07.2018
Навiны рэгiёна
Мерапрыемства прымеркавана да 136-годдзя з дня нараджэння славутага класіка, імя якога носіць універсітэт. Акцыю распачала рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, якая падкрэсліла знакавасць гэтай падзеі для ўніверсітэта. – Шмат цудоўных твораў ёсць у Янкі Купалы, але з улікам таго, што гэты год – Год малой радзімы, хачу прачытаць твор, у які, напэўна, паэт уклаў усю сваю душу і сэрца, – зазначыла Ірына Кітурка і прачытала верш Янкі Купалы “Мая малітва”. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі першы прарэктар Алег Раманаў і прарэктар па вучэбнай рабоце Генадзій Гачко, а таксама супрацоўнікі ўніверсітэта. Кожны з іх прачытаў любімы твор славутага класіка. Гродзенцы, што далучыліся да акцыі і прачыталі твор Янкі Купалы, атрымалі ў падарунак памятныя сувеніры ад Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.