Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Ацяпленне ў бальніцах, дзіцячых садах і школах Мінска пачнуць адключаць 26 мая

22.05.2020
Навiны рэгiёна
Ацяпленне ў сталічных бальніцах, дзіцячых садах і школах пачнуць адключаць 26 мая. Такая інфармацыя размешчана ў Тelegram-канале "Мінск. Афіцыйна", паведамляе БЕЛТА.

Рашэнне прынята 21 мая на пасяджэнні Мінскага гарвыканкама з улікам прагнозаў сіноптыкаў. З пачатку будучага тыдня чакаецца цёплае надвор'е.

Гэты ацяпляльны сезон доўжыцца ўжо больш за восем месяцаў і з'яўляецца самым працяглым за апошнія гады.

Да спіса