Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Главная - Беларуская версія - Навiны - Навiны рэгiёна
19 декабря 2017

Беларускі фонд міру падтрымаў удзельнікаў раённага тура экалагічнага конкурсу “Экалогія. Чалавек. Будучыня”

У музеі “Лес і чалавек” адбыўся раённы тур экалагічнага конкурсу “Экалогія. Чалавек. Будучыня”.

Важкае слова ў абарону навакольнага асяроддзя падчас конкурсу выказалі каманды “Прыродны дазор” з другой гарадской школы, “Эка-віта” з Пескаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы, “Захавальнікі прыроды” з гімназіі №1 г.Масты.
Сваімі выступленнямі рабяты пацвердзілі катэгарычнае “Не!” усяму, што можа пашкодзіць планеце і чалавеку,  а таксама ўпэўненае “Так!” -- міру і спакою, любові і павазе, асцярожнасці і мудрасці ў гарманічных адносінах з прыродай.
Словы ўдзячнасці за падрыхтоўку і ўдзел у музейным экалагічным конкурсе яго ўдзельнікам і педагогам выказалі навуковы супрацоўнік музея “Лес і чалавек” Марына Сяргееўна Жвірбля, а таксама члены журы. Дарэчы, памятныя сувеніры камандзе-пераможцы і прызёрам экалагічнага паядынку былі набыты за сродкі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”.  Старшыня Мастоўскай раённай арганізацыі  Ала Рыгораўна Зябліцава пажадала рабятам далейшых поспехаў і новых перамог, у тым ліку і ў справе абароны прыроды.