Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Галоўная - Навiны - Навiны рэгiёна
25 октября 2019

Дзятлаўшчына далучылася да патрыятычнай акцыі “На славу агульнай Перамогі!”

Гэту міжнародную акцыю памяці, прысвечаную 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, якую будзем святкаваць 9 мая 2020 года, Беларусь праводзіць для ўшанавання загінулых. У час акцыі ва ўсіх рэгіёнах краіны праходзяць цырымоніі забору зямлі з воінскіх пахаванняў.

2.jpg3.jpg4.jpg

У сельскіх саветах нашага раёна і горадзе Дзятлаве прайшлі мітынгі памяці. У час іх была ўзята зямля з брацкіх магіл і месцаў пахавання ахвяраў фашызму. Удзел у мітынгах прынялі прадстаўнікі ўлады, афіцэры, удзельнікі грамадскіх арганізацый, школьнікі, моладзь, мясцовыя жыхары.

Варта зазначыць, што фіналам праекта стане закладка свяшчэннай зямлі, узятай з усіх памятных месцаў рэспублікі, у крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску. Цырымонія пройдзе 9 мая 2020 года – у свята 75-годдзя Вялікай Перамогі.

У горадзе Дзятлаве вахта памяці ў рамках патрыятычнай акцыі “На славу агульнай Перамогі!” пачалася ля брацкай магілы, якая знаходзіцца на тэрыторыі цэнтральнай раённай бальніцы. Тут пахаваны 14 воінаў Чырвонай Арміі і партызан.

5.jpg6.jpg

– Сёлета мы адзначылі юбілейную дату – 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, – звярнуўся да прысутных ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец. – Наступны год таксама адметны: будзем святкаваць юбілей Вялікай Перамогі. Тут мы сабраліся, каб ушанаваць памяць загінулых, якія цаной свайго жыцця адстаялі свабоду і незалежнасць нашай краіны. Мы павінны быць дастойныя іх у нашых справах, учынках, вучобе.

7.jpg8.jpg10.jpg

Генадзь Тадэвушавіч напоўніў пранумараваную капсулу зямлёй з пахавання.Хвілінай маўчання ўшанаваць памяць абаронцаў Айчыны і мірных жыхароў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, заклікала прысутных вядучая мітынга Наталля Маліноўская. Як сімвал нязгаснай памяці, нібы іскрынка ад вечнага агню, ля пахавання была зацеплена лампадка. Дзеці і дарослыя ўсклалі кветкі да манумента.