Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Эканамічная стабільнасць, перспектывы турызму і ўвага да малой радзімы. Старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў правёў прэс-канферэнцыю для журналістаў рэгіёну

29.12.2018
Навiны рэгiёна
Ёсць аснова для руху наперад 
Эканамічная стабільнасць, перспектывы турызму і ўвага да малой радзімы. Пра гэта і не толькі ішла размова ў час прэс-канферэнцыі старшыні абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміра Краўцова для прадстаўнікоў СМІ вобласці. Заканамерна ў канцы года прагучала пытанне аб выкананні запланаваных параметраў эканамічнага развіцця. 
- Канчатковыя вынікі нашай працы у 2018 годзе мы яшчэ будзем падводзіць ў пачатку наступнага года. Але пра папярэднія можна казаць ужо цяпер. І яны, у прынцыпе, добрыя, - адзначыў Уладзімір Краўцоў.
 - З задавальненнем канстатую той факт, што ў бягучым годзе будуць выкананы асноўныя прагнозныя параметры.
Такі значны паказчык, як валавы рэгіянальны прадукт, вырас на 104%. Ўклад у станоўчую дынаміку ўнеслі прамысловасць, будаўніцтва, гандаль, транспарт. 
Разам з тым актывізавалася і знешнеэканамічная дзейнасць. Сёння палова вырабленай у вобласці прадукцыі ідзе на экспарт. У гэтым годзе прадалі прыкладна на 19% больш у параўнанні з 2017-м. І гэта самы высокі вынік па дынаміцы росту экспарту сярод рэгіёнаў Беларусі. Ідзе праца па дыверсіфікацыі. Гэтая задача пастаўлена ўрадам краіны.

- Наша мэта - 30% экспартаваць у краіны СНД, яшчэ 30, - краіны Еўразвяза і астатнія - у іншыя краіны, у тым ліку Азіі і Амерыкі. Пакуль што прапорцыі такія: 50% ідзе ў краіны СНД, 24 - ЕС. Аднак мы з кожным годам усё бліжэй да вызначаным лічбаў, - адзначыў губернатар. - Дыверсіфікацыя патрабуе новых падыходаў і новых спецыялістаў. Гэта цэлае мастацтва - выйсці на новы рынак. І хоць ключавым гандлёвым партнёрам рэгіёну па-ранейшаму з'яўляецца Расія, у пяцёрцы таксама Польшча, Украіна, Літва і Кітай. 
Дарэчы, у КНР, акрамя правінцыі Ганьсу, нядаўна з'явіліся дамоўленасці з яшчэ двума рэгіёнамі Кітая аб падпісанні шырокага міжрэгіянальнага пагаднення. Актыўна ідзе праца па засваенні рынкаў Еўрасаюза, куды пастаўляецца усё больш нашых тавараў. У цэлым Гродзеншчына пастаўляе сваю прадукцыю сёння ў 115 краін свету. Яшчэ адна значная для эканомікі складнік - працоўныя месцы. 
За дзевяць месяцаў гэтага года іх у вобласці было створана 4 300, плануецца, што да канца году лічба вырасьце да 5 тысяч. Застаецца актуальнай праблема адтоку кадраў, у тым ліку ў будаўнічай галіны. Уладзімір Краўцоў звярнуў увагу, што сітуацыя на кантролі, на ўзроўні ўрада будуць прынятыя пэўныя захады, у тым ліку па павышэнні заработнай платы.

0W1A2853.JPG

0W1A2899.JPG0W1A2922.JPG

0W1A2863.JPG

0W1A2889.JPG

0W1A2928.JPG
 
0W1A2883.JPG

0W1A2923.JPG

0W1A2969.JPG

0W1A2966.JPG

0W1A2834.JPG0W1A2823.JPG
ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ
Да спіса