Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Галоўная - Навiны - Навiны рэгiёна
12 августа 2019

Фестываль фальклору и вячэрняе ўрачыстае шэсце. Ансамбль з Ліды выступіў на Свяце мора ў Клайпедзе

У гэтым годзе марское свята стала юбілейным і прайшло ў 60-ы раз

Для народнага ансамбля народнай музыкі "Гудскi гармонік" за апошніягады літоўская Клайпеда стала адным з самых знаёмых і любімых гарадоў, у якіх даводзіцца бываць падчас розных мерапрыемстваў і фестываляў. І калі ў апошні час калектыў з Ліды з задавальненнем наведваў святы літоўскага Купалля ў канцы чэрвеня, то на гэты раз пашчасціла трапіць на грандыёзнае мерапрыемства не толькі для Клайпеды, але і для ўсёй Літвы – Свята Мора.

DSCN5835.JPGIMG_20190731_211036_454.jpgDSCN5964(1).JPG

У гэтым годзе марское свята стала юбілейным і прайшло ў 60-ы раз. Асноўныя мерапрыемствы былі насычаны рознымі забавамi. Галоўнай падзеяй першага афіцыйнага дня Свята Мора стала вячэрняе ўрачыстае шэсце, у якім па словах арганізатараў прыняло ўдзел больш за 8000 чалавек. Гледачы горача і весела віталі маракоў, ветэранаў ваенна-марскога флоту, выпускнікоў Літоўскай марской акадэміі, членаў экіпажаў караблёў, а таксама прадстаўнікоў розных арганізацый і прадпрыемстваў Клайпеды.

DSCN5957.JPG

Ансамбль народнай музыкі «Гудскi гармонік» быў удастоены гонару прадставіць нашу краіну ў гэтым галоўным шэсці свята. У яркіх нацыянальных касцюмах з дзяржаўным сцягам Беларусі ўдзельнікаў калектыву цёпла сустракалі апладысментамі. Завяршылася ж шэсце ў тэрмінале круізных судоў, дзе прайшло ўрачыстае адкрыццё і ўзняцце сцяга фестывалю.

DSCN5960.JPG

Ансамбль народнай музыкі "Гудскi гармонік" у якасці гасцей прыняў удзел у I міжнародным фальклорным фестывалі "Масты мастацтваў". Канцэрт з удзелам харавых, танцавальных калектываў, сольных выканаўцаў з Украіны, Літвы і Беларусі адбыўся на адкрытай пляцоўцы каля помніка "Арка Яднання Літвы". Ансамбль з Ліды падчас свайго выступу прадставіў найбольш вядомыя беларускія народныя песні са свайго рэпертуару і атрымаў заслужаныя авацыі гледачоў. Таксама наш родны горад прадставіла салістка і кіраўнік вакальнага ансамбля "Смерiчка" Лідскай раённай арганізацыі ўкраiнцаў "Трембта" Вольга Пчыцкая, якая выканала ўкраінскія народныя песні.

IMG-64266f6d2410ab6d2e3408acdda2b232-V.jpgIMG-7787443aefed9acd25142f6e05d283bc-V.jpg

Удзельнікі ансамбля "Гудскi гармонік" таксама праявілі сябе ў новым фармаце своеасаблівага вулічнага мастацтва, выступіўшы з канцэртнай праграмай у цэнтральным скверы на набярэжнай ракі Данге. Жадаючых паслухаць жывую беларускую музыку, станцаваць беларускую полечку было дастаткова.