Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Галоўная - Навiны - Навiны рэгiёна
22 августа 2019

Як прайшоў дзень «Зубраняці» ў лагеры «Юный следапыт» Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы

Весела і цікава праводзяць час выхаванцы кругласутачнага лагера «Юный следапыт» Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы.

Праграма летніка насычана захапляльнымі мерапрыемствамі. Адзін дзень лагернай змены быў прысвечаны 50-годдзю НДЦ «Зубраня». З самага ранку ў атрадзе панавала атмасфера сяброўства, творчасці і пазітыву. Каманды развучвалі песню “З Днём нараджэння, «Зубраня!”, рыхтавалі віншаванні, прадумвалі рэквізіты і месцы здымак для відэароліка.

IMG_20190716_120512.jpgIMG_20190716_121238.jpg

І вось усе збіраюцца ў пакоі адпачынку для правядзення інфарм-хвілінкі “Зубраняці» голас звонкі”. Педагог-арганізатар знаёміць дзяцей з гісторыяй, традыцыямі і законамі цэнтра і прапануе адправіцца ў завочнае падарожжа па цэнтры.

А старшакласнікі, якім пашчасціла вучыцца і адпачываць у лагеры “Зубраня” (Будніцкі Максім, Манцэвіч Анастасія, Канаева Алёна), ахвотна дзеляцца ўспамінамі, распавядаюць пра незабыўныя вячэрнія агеньчыкі, конкурсы,  гульні, а таксама расказваюць аб сяброўстве, якое захавалася і сёння.

IMG_20190716_121717.jpgIMG_20190716_122845.jpg

Пад кіраўніцтвам лідараў моладзевага руху  праведзена конкурсная праграма “Па старонках “Зубраняці”, на якой выхаванцы змаглі паказаць свае веды па гісторыі, законам, традыцыям цэнтра, здолелі сабраць з «пазлаў» дэвізы атрадаў цэнтра “Зубраня” і моцна і прыгожа іх вымавілі. Сустрэча завяршылася выкананнем песні “З Днём нараджэння, “Зубраня!”. Затым усе адправіліся выкладваць сімвал віншаванне з 50-годдзем з яловых шышак, пяску і кветак і зрабілі фотаздымак на памяць.

beresta.by