ЯК ТАНЦАВАЛА ПА-ДАЎНЕЙШАМУ ЎСЯ ГРОДЗЕНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
28.05.2019
Навiны рэгiёна
26 мая ў аг.Дзітва Лідскага раёна на абласным фестывалі-свяце“Танцуемпа-даўнейшаму”творчыя дэлегацыі ад кожнага раёна вобласці знаёмілі гледачоў са сваімі побытавымі танцаміў конкурсе беларускіх народных побытавых парных танцаў, дэманстравалі рэгіянальныя ўнікальныя кадрыліў канцэрце фальклорных калектываў. Для ўдзельнікаў і звычайных гледачоў быў праведзены майстар-клас па побытавых танцах і флэшмоб“Танцуем разам”.Упершыню на свяце былі прадстаўлены ўзоры рэгіянальных традыцыйных строяў з усёй Гродзеншчыны ў дэфіле“Мода ад бабулі”.Самай вялікай інтрыгай свята стаў конкурс беларускіх народных побытавых парных танцаў. Удзельнікі з усёй вобласці прадстаўлялі свае танцы ў чатырох узроставых катэгорыях: А (7-10 год), Б (11-17 год), В (18-50 год), Г (ад 51 года). Самаму маленькаму ўдзельніку было 7 гадоў, а самаму старэйшаму – 76. Лепшых танцораў вызначала кампетэнтнае журы, якое ўзначалілі: Мікалай Аляксеевіч Козенка – выкладчык этналогіі і мастацтваў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – старшыня журы і намеснік старшыні журы – Сяргей Георгіевіч Выскварка, загадчык арганізацыйна-творчага аддзела Любанскага раённага цэнтра культуры Мінскай вобласці, этнахарэограф, этнапедагог.Вынікі конкурсу:УЗРОСТАВАЯ КАТЭГОРЫЯ 7-10 ГАДОЎ
ДыпломIступенi–Яўген Малей, Кацярына Бадак (Шчучынскі раён)
Дыплом ІІ ступенi–Аляксей Лустач, Аляксандра Струк (Карэліцкі раён)
Дыплом III ступенi–Мікіта Піскароў, Ліза Макоўская (Іўеўскі раён)
Спецыяльны прыз «За непасрэднасцьiвыразнасць вобразна-пластычнага самавыяўлення» –Арсеній Грынцэвіч, Ілона Хабян (Іўеўскі раён)
УЗРОСТАВАЯ КАТЭГОРЫЯ 11-17 ГАДОЎ
ДыпломIступенi–Павел Смурага, Мар’яша Кузьма (Ваўкавыскі раён)
Дыплом II ступенi–Захар Сухоцкі, Вераніка Клімук (Шчучынскі раён)
Дыплом II ступенi–Давыд Марцінкевіч, Мілана Лавыш (Іўеўскі раён)
Дыплом III ступенi–Даніла Кандраценя, Валерыя Ненартовіч (Лідскі раён)
Дыплом III ступенi– Іван Бутакоў, Дзіяна Лаўко (Зэльвенскі раён)
Дыплом III ступенi –Уладзіслаў Грынцэвіч, Кацярына Бычкова (Іўеўскі раён)
УЗРОСТАВАЯ КАТЭГОРЫЯ 18-50 ГАДОЎ
ДыпломIступенi–Мікалай Сакалоўскі, Таццяна Язерская (Лідскі раён)
Дыплом II ступенi– Аляксандр Кель, Алеся Назіна (Лідскі раён)
Дыплом II ступенi –Дзяніс Балабуеў, Людміла Касянчук (Гродзенскі раён)
Дыплом III ступенi –Аляксандр Чарапанаў, Вольга Ложачнік (Карэліцкі раён)
УЗРОСТАВАЯ КАТЭГОРЫЯ ЗВЫШ 50 ГАДОЎ
ДыпломIступенi–Васіль Чартко, Валянціна Фурс (Карэліцкі раён)
Дыплом II ступен –Аркадзь Кім, Ада Кім (Лідскі раён)
Дыплом III ступенi–Пётр Касяк, Ірына Юзько (Лідскі раён)
Дыплом III ступенi–Часлаў Апановіч, Ганна Суханава (Ваўкавыскі раён)
Спецыяльны «Прыз глядацкіх сімпатый» –Дубатоўка Яўген, Валянціна Лапа (Зэльвенскі раён) Фестываль-свята атрымаўся добрым, шчырым і прыгожым. І бяспрэчна, ён будзе мець працяг, бо танцаў народ беларускі прыдумаў безліч.