Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыёмная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшкi, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Галоўная - Навiны - Навiны рэгiёна
13 января 2020

Яўген Макарук у праекце «Чаго хоча моладзь»: «Мая мара – атрымаць званне лейтэнанта і служыць Айчыне»

У сямейным архіве Макарукоў ёсць відэа, калі маленькі Яўген, выпускнік дзіцячага садка, на пытанне, кім хоча стаць, адказвае – “агентам”. Сёння з пазіцыі дарослага чалавека, які вырашыў стаць ваенным, ён разумее: відаць, марыў быць мужным, рашучым, дапамагаць іншым, быць сапраўдным абаронцам блізкіх і Айчыны… Але па-дзіцячы называў будучую прафесію так, як умеў. Магчыма, ужо тады адчуваўся ўплыў бацькі – супрацоўніка Следчага камітэта. І калі тата прапанаваў сыну-старшакласніку стаць ваенным, хлопец ахвотна пагадзіўся. 

 
Армія і ўніверсітэт – два ў адным

У 11 класе Яўген Макарук пачаў знаёміцца са спецыяльнасцямі, якія ёсць у розных вну, каб зразумець, што яму бліжэй. І абраў “Тылавое забеспячэнне войскаў”, напрамак – прадуктовае забеспячэнне. Спецыяльнасць цікавая. Выпускнікі, з аднаго боку – ваенныя, а з другога – эканамісты.
Вучаць гэтаму ў Беларусі толькі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы

0W1A9559.JPG0W1A9558.JPG

– Я з Кобрына, гэта Брэсцкая вобласць, таму пра гродзенскі ўніверсітэт ведаў не так шмат. Аднак у аднаго з татавых таварышаў тут вучыўся сын, якраз на нашым факультэце. Мы сустрэліся, ён, тады 4-курснік, распавёў пра вну, асаблівасці навучання на ваенным факультэце. І я канчаткова ўпэўніўся ў сваёй мэце, – кажа Яўген.
0W1A9478.JPG
0W1A9484.JPG

Цяпер юнак на 2 курсе і на 100 адсоткаў упэўнены: ён зрабіў правільны выбар. Тым больш, перспектывы прывабныя. 

– Нашы выпускнікі размяркоўваюцца, як правіла, на маёрскія пасады, у рэдкім выпадку – капітанскія. Гэта становіцца добрым задзелам для кар’ернага росту, ёсць перспектыва бесперашкодна атрымаць званне маёра, – адзначае намеснік начальніка факультэта па ідэалагічнай рабоце падпалкоўнік Яўген Скіба. –Да таго ж, калі спецыяліст добра сябе зарэкамендуе, ён можа стаць намеснікам камандзіра часці па тылу. 

0W1A9608.JPG

На факультэце створаны ўмовы, максімальна прыбліжаныя да воінскай часці. Першыя два гады курсанты жывуць у казарме. Пасля – у пакоях, разлічаных на некалькі чалавек. Дзень распісаны літаральна па хвілінах. 5.45 – пад’ём, зарадка, сняданак, заняткі, самастойная падрыхтоўка… Ленавацца ўдзень і рыхтавацца ўначы, як гэта могуць рабіць студэнты грамадзянскіх спецыяльнасцей, не атрымаецца. 

0W1A9546.JPG0W1A9537.JPG
У астатнім жа – сучасны працэс навучання. Як і на іншых факультэтах, з максімальнай набліжанасцю да практыкі. 

– Мне падабаецца, што падчас вучобы можна азнаёміцца з рознымі сферамі будучай дзейнасці. Да прыкладу, у межах заняткаў бываем на прадпрыемствах харчовай прамысловасці, знаёмімся з тэхналогіяй вырабу прадуктаў. У воінскіх часцях праходзім практыку і стажыроўку на пасадах малодшых спецыялістаў тыла: повары, начальнікі складоў, начальнікі сталовак, а таксама як начальнікі служб. Адным словам, знутры спазнаём службы, над якімі будзем ажыццяўляць кантроль і кіраванне. 

0W1A9541.JPG
Гонар роты ганаровай варты

Толькі вучобай жыццё на факультэце не абмяжоўваецца. Юнакі прымаюць актыўны ўдзел у агульнаўніверсітэцкіх, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах і конкурсах, у тым ліку студэнцкіх. Некаторыя курсанты маюць гонар трапіць у адзіную ў вобласці пазаштатную роту ганаровай варты. Яўген Макарук – адзін з іх. 

0W1A9566.JPG

Каманда – і карабіны ўзнімаюцца ў паветра, адзін за другім з неверагоднай дакладнасцю зноў кладуцца ў рукі курсантаў. Зладжанасць, дакладнасць. Кожны рух, паварот галавы, змена пазіцыі – усё выверана да секунды і сантыметра.
Гэтае дзейства ўражвае і захапляе. Дарэчы, рота ганаровай варты – адна з візітовак Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Выступленні курсантаў можна пабачыць у горадзе падчас значных рэспубліканскіх святаў, у тым ліку Дня Перамогі і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Традыцыйнымі сталі ў Гродне ўрачыстасці з нагоды выпуску лейтэнантаў, якія праходзяць на плошчы Леніна. 

0W1A9600.JPG

Зусім хутка краіна будзе адзначаць 75-годдзе Перамогі. Да гэтага свята на ваенным факультэце рыхтуюць новую праграму. Развучваць яе курсанты пачнуць бліжэй да вясны.
– З нецярпеннем чакаю, калі пачнуцца рэпетыцыі. Скажу шчыра: мы з гонарам паказваем нашы праграмы. Я не так даўно ў роце, але ўжо ведаю шмат рухаў, прыёмаў. Дакладна будуць новыя, цікава іх засвоіць, каб парадаваць жыхароў і гасцей горада відовішчным выступленнем, – распавядае Яўген. – Ці цяжка гэта? З аднаго боку, так. Аднак галоўнае – прыкласці намаганні. Перад паказам новай праграмы мы штодзень паўтары-дзве гадзіны трэніруемся, адточваем кожны рух, даводзім да аўтаматызму. Без добрай фізічнай падрыхтоўкі немагчыма. Адзін толькі карабін важыць 3,7 кілаграма. Калі глядзіш збоку, падаецца – пушынка.
0W1A9579.JPG
Гонар мундзіра

0W1A9548.JPG– Мая мара – атрымаць званне лейтэнанта і служыць Айчыне. Можа падацца, што “тылавое забеспячэнне войскаў” не зусім ваенная спецыяльнасць, бо непасрэдна не звязана з падрыхтоўкай салдат. Аднак яна вельмі важная як складнік агульнай сістэмы Узброеных Сіл краіны. Нездарма кажуць, “калі народ не будзе карміць сваю армію, ён будзе карміць чужую”. А яшчэ ёсць выраз “сыты салдат – моцная армія”. 

Выпускнікі ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы служаць па ўсёй Беларусі, дзе ёсць воінскія часткі. Якая стане іх першым месцам працы, самі яны не выбіраюць. 

0W1A9514.JPG0W1A9523.JPG
 Тут вучоба, а пасля яшчэ давядзецца прайсці станаўленне як спецыяліста, афіцэра. Ужо сёння ведаю, што гэта адказны і важны перыяд. У прынцыпе, як у кожнага выпускніка. Канешне, практыка і стажыроўка падчас вучобы дапамогуць. Спадзяюся, праз пяць гадоў я ўжо стану сапраўдным спецыялістам. Жаданне ёсць, і ў маіх сілах прыкласці ўсе намаганні, каб так і было. Я ўжо зрабіў першыя крокі да сваёй мары быць сапраўдным абаронцам. І падчас вучобы толькі ўпэўніўся, што абраў спецыяльнасць і ўніверсітэт правільна. У другой сферы сябе не бачу.
Асаблівасць людзей ваенных – яны адказныя не толькі за сябе, бяспеку суайчыннікаў і краіны ў цэлым. Ёсць яшчэ “гонар мундзіра”. І яго трэба адстаяць. Дзякуючы прыкладу бацькі, а падчас вучобы – выкладчыкаў і кіраўніцтва факультэта, Яўген гэта ведае як ніхто. Ён гатовы праз колькі год з гонарам сказаць “Служу Рэспубліцы Беларусь!” і быць сапраўдным афіцэрам.