Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Каля галоўнай ёлкі горада Дзед Мароз і Снягурка знаёмілі астраўчан са свежымі навінамі

13.12.2018
Навiны рэгiёна

Сёння каля галоўнай ёлкі горада дзяцей і дарослых сустракалі галоўныя героі Новага года –  Дзед Мароз і Снягурка.

Са свежым нумарам  раённай газеты ў руках яны прапаноўвалі  мінакам пазнаёміцца з  навінамі Астравеччыны і нагадвалі, што заканчваецца падпіска на “Астравецкую праўду”.

4.jpg
Выпісаць “раёнку” можна ва ўсіх аддзяленнях сувязі да 26 снежня. Кошт газеты на адзін месяц –  4 рублі 60 капеек. Каб два разы на тыдзень  чытаць свежыя  і цікавыя навіны з жыцця горада,  раёна, вобласці і рэспублікі,  паспяшайцеся на пошту.
3.jpg
Дарэчы, Дзед Мароз са Снягуркай падпіску на “Астравецкую праўду” ўжо аформілі. Зрабіце гэта і вы  – і будзем сябраваць і надалей!
ostrovets.by
Да спіса