Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Канцэрты на балконе адноўлены ў Гродне

11.06.2020
Навiны рэгiёна
У Гродна вяртаецца ўпадабаны гараджанамі і гасцямі горада арт-праект ад Гродзенскай абласной філармоніі. Канцэрты на балконе дома нумар 15 па вуліцы Савецкай, якія сталі адной з адметных асаблівасцей культурнага жыцця горада, адноўлены з 9 чэрвеня. Кожны аўторак у 18.00 артысты філармоніі будуць спяваць і іграць для гледачоў. У сераду музыка будзе гучаць і ў дворыку музея гісторыі рэлігіі - гэта чарговы арт-праект ад філармоніі пад назвай "Серада музычная".-0-

Фота Леаніда Шчаглова

Да спіса