Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Галоўная - Навiны - Навiны рэгiёна
19 апреля 2019

Куды сыходзяць ахвяраванні раённай арганізацыі «Фонд міру»

Ні для каго не сакрэт, што раённая арганізацыя фонду міру існуе толькі за кошт добраахвотных ахвяраванняў прыватных асоб, працоўных калектываў і спонсарскай дапамогі прадпрыемстваў і арганізацый раёна. За 2018 год сума дапамогі і ахвяраванняў склала 926 рублёў. Нам тэлефанавалі з просьбамі аб дапамозе, дасылалі лісты. Падтрымку аказвалі ў парадку чарговасці, улічваючы тэрміновасць вырашэння пытання.
Раённай арганізацыяй фонду міру на суму 219 рублёў 80 капеек закуплены кубкі і медалі, якія ўручаліся пераможцам на 26-м Чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы сярод майстроў гэтага віду. 130 рублёў пайшло на аплату заахвочвальных прызоў для дзяцей, якія перамаглі на раённым туры агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Выратавальнікі вачыма дзяцей» і конкурсу-алімпіяды "Школа бяспекі». Памятныя прызы на сродкі фонду міру закуплены для пераможцаў раённага паэтычнага конкурсу «Шчасце жыць у мірнай краіне". Аплачана таксама паездка вучаніцы СШ №5 Марты Адахоўскі на ўрачысты выніковы форум гэтага паэтычнага конкурсу.
Для навучэнцаў Сольской дзіцячай школы мастацтваў набыта флейта коштам 500 рублёў. Па хадайніцтве ўпраўлення адукацыі смаргоньскага райвыканкама 840 рублёў было выдаткавана на закупку школьных прылад для 24 дзяцей з малазабяспечаных сем'яў. Для політэхнічнага прафесійнага ліцэя набытыя гучнагаварыцель, магніт, дыяфрагма для гучнагаварыцеля, падаўжальнікам, шнур і мікрафон (200 рублёў).
На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі раёна ў сувязі з правядзеннем акцыі «Нашы дзеці» выдаткавана 2605 рублёў. Грошы выдзелены сельскім вучэбна-педагагічным комплексам, гарадскім дзіцячым садам, сацыяльна-педагагічнаму цэнтру, цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання, цэнтру творчасці дзяцей і моладзі. Ад 105 да 210 рублёў выдзелена гарадскім школам на набыццё спартыўнага інвентару і абутку.
Закупілі таксама аргтэхніку для філіяла раённай паліклінікі на суму 2 тысячы рублёў.
Фондам міру выдзелены сродкі на аплату прадстаўлення Беларускага гульнявога тэатра роставых лялек на гарадской плошчы ў рамках акцыі «Грамадскія арганізацыі - дзецям» - 50 рублёў.
Заахвочвальныя прызы на суму 90 рублёў закупілі для лепшых спартсменаў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы па футболе.
Раённай арганізацыяй фонду міру была арганізавана паездка шматдзетнай сям'і Янкоўскіх у Мінск на балет "Шчаўкунок".
Чацвёра школьнікаў са Смаргоні атрымалі званне стыпендыятаў Гродзенскага абласнога аддзялення фонду міру. Узнагароджанне праходзіла ў Гродне. Дзецям былі ўручаны ганаровыя граматы, нагрудныя знакі стыпендыятаў і грашовыя прэміі (па тры базавыя велічыні кожнаму).
У Дзень міру ў Смаргонскім раёне Надзея Янкоўская нарадзіла дзяўчынку, якой быў прысвоены сімвалічны ганаровы статус «Дзіця міру». Маме быў уручаны сертыфікат на 70 рублёў, а таксама падарункі ад работнікаў аддзела ідэалогіі і па справах моладзі, упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама і УЦТСОН «Тёплый дом».
Ванда МАЦКЕВІЧ, старшыня праўлення Смаргонскай раённай арганізацыі ГА "Беларускі фонд міру», міжнародны пасол міру, заслужаны міратворац.