Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Главная - Беларуская версія - Навiны - Навiны рэгiёна
14 декабря 2017

Культурна-спартыўнае свята «Зімовыя забавы» у аграгарадку Каменны Лог Ашмянскага раёна

 Дзіцячы смех, радасныя ўсмешкі дарослых і нястрымная зімовая весялосьць - такім запомніцца жыхарам аграгарадка Каменны Лог культурна-спартыўнае свята «Зімовыя забавы», якое прайшло  на пляцоўцы каля сельскага клуба. Негледзячы на зябкае надвор'е, многія жыхары аддалі перавагу актыўнаму адпачынку на свежым паветры разам са сваімі сям'ямі. 

У асаблівым захапленні былі дзеці, якія, расчырванеўшыся, разам з дарослымі прымалі ўдзел у конкурсе «Вясёлы лыжнік», эстафеце «Гантэлі» і займаліся шматлікімі іншымі карыснымі для здароўя рэчамі. Усё ж такі спорт нашмат цікавей бясконцага сядзення дома перад тэлевізарам і камп’ютарам у сацыяльных сетках. Несумненна, свята атрымалася! Нягледзячы на халоднае надвор'е, кожны ў душы панёс часцінку цяпла.