Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыёмная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшкi, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Галоўная - Навiны - Навiны рэгiёна
26 декабря 2019

Лісты да Дзеда Мароза, карагод і салодкія падарункі. Акцыю "Нашы дзеці" сустрэлі ў Васілішкаўскім доме-інтэрнаце

Сапраўдны дабрачынны дэсант высадзіўся ў Васілішкаўскім доме-інтэрнаце. Ганаровыя госці, шэфы з прадпрыемстваў і арганізацый, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, духавенства, валанцёры прыехалі да дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, каб выказаць свае бязмежную любоў і міласэрнасць, якімі поўняцца гэтыя Калядныя і Навагоднія дні, піша газета "Дзянніца".

img_6975.jpgimg_6964_0.jpg

Ад імя Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ўдзельнікаў навагодняга мерапрыемства вітаў намеснік начальніка ўпраўлення стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання і капітальнага будаўніцтва Мікалай Арол.
img_6958_0.jpgimg_6949_0.jpg

– Дзяржава, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка робяць усё магчымае, каб дзеці ў нашай краіне жылі шчасліва, незалежна ад таго, выхоўваюцца яны ў сям’і ці сацыяльнай установе, развівалі свае здольнасці, упэўнена ступалі на самастойную дарогу, – адзначыў у сваім выступленні Мікалай Арол. – Я вельмі шмат чуў і на свае вочы бачыў на рэспубліканскіх конкурсах і спартыўных спаборніцтвах наколькі таленавітыя рабяты ў Васілішкаўскім доме-інтэрнаце. Так трымаць і далей! Я заўсёды буду балець за вас.
І Мікалай Арол, і старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Пацэвіч выказалі словы ўдзячнасці калектыву дома-інтэрната, яго кожнаму супрацоўніку за нялёгкую, але такую патрэбную для грамадства справу.