Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыёмная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшкi, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Галоўная - Навiны - Навiны рэгiёна
27 января 2020

Малюнкі пяском, легенда пра Свіцязь і дзеці-акцёры: прэм’ера спектакля ў Гродне

Увасобіць на сцэне легенду пра возера Свіцязь, пра якое рассказаў у аднайменнай баладзе Адам Міцкевіч, вырашыла Вольга Авасількі, мастацкі кіраўнік дзіцячага ўзорнага музычна-драматычнага тэатра-студыі “Бубенчыкі”, што працуе пры Цэнтры культуры горада Гродна.Найчасцей у пастаноўцы дзіцячага калектыву можна пабачыць казкі. Сур’ёзны дарослы матэрыял браць рашаюцца ня многія. Аднак…– З дзецьмі можна працаваць як з дарослымі артыстамі. Яны нашмат больш разумеюць і могуць, чым мы часам думаем, – упэўнена Вольга. І яе меркаванне пацвердзіў вопыт аднаго славацкага тэатра, які, як і нашы “Бубенчыкі”, браў удзел у фестывалі ў Сувалках. – Калі ўбачыла іхпастаноўку, стала па-добраму зайздросна: мы можам не горш! У нас вельмі таленавітыя дзеці, і яны могуць працаваць на высокім узроўні.

Пасля ўзнікла пытанне, які матэрыял абраць для пастаноўкі. Хацелася нечага выбітнага беларускага, з фальклорам, каларытнага. І Вольга знайшла цудоўны пераклад балады “Свізяць” Адама Міцкевіча, якую ён прысвяціў родным мясцінам і возеру, дзе часта бываў.

– Гэта цудоўны і вельмі глыбокі твор. Уражвае, з якой любоўю паэт ставіўся да людзей, родных мясцін, нашай гісторыі, прыроды… Мне хацелася, каб і дзеці адчулі тое ж. Зразумелі: нам насамрэч ёсць чым ганарыцца. Чатыры месяцы, пакуль рыхтавалі пастаноўку, я распавядала ім пра нашу гісторыю, Вялікае Княства Літоўскае, Міндоўга.

DPP_44917.JPG

Не толькі выбар матэрыялу ўражвае і становіцца нечаканым. У спектаклі вельмі прыгожая, атмасферная сцэнаграфія, над якой працавала Вікторыя Анціпіна. Спецыяльна для гэтай пастаноўкі Віталій Лявонаў напісаў музыку. 

DPP_44895.JPGDPP_44896.JPG

Далучылася да праекту Ганна Каханоўская, якая малюе пяском. Ёй вельмі хацелася знайсци новы кірунак у творчасці. “Свіцязь” – свайго роду эксперымент. Удзельнікі студыі “Бубенчыкі”, акрамя звыклых для іх заняткаў па харэаграфіі, сцэнічнай мове і іншых, чатыры месяцы наведвалі студыю Ганны і вучыліся маляваць пяском на спецыяльным стале. І вось падчас спектаклю перад гледачамі ўзнікаюць карціны нашай гісторыі, што ствараюцца маленькімі артыстамі ў рэжыме онлайн, адна за другой змяняюць афармленне сцэны і вельмі арганічна ўпісваюцца ў агульны сюжэт, дапаўняючы аповед.

А як усё склалася ў адну пастаноўку, можна пабачыць зусім хутка. Прэм’ера “Свіцязі” – 19 студзеня ў канцэртнай зале Цэнтра культуры.