Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Мінадукацыі: пры правядзенні выпускных экзаменаў будуць выкананы ўсе санэпідпатрабаванні

29.05.2020
Навiны рэгiёна
Пры правядзенні выпускных экзаменаў у школах будуць выкананы ўсе санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

"Пры правядзенні выпускных экзаменаў усім установам агульнай сярэдняй адукацыі рэкамендавана забяспечыць выкананне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў. У прыватнасці, прадугледзець у месцах правядзення іспытаў наяўнасць антысептыкаў і сродкаў індывідуальнай аховы, арганізаваць правядзенне выпускных экзаменаў у памяшканнях вялікіх плошчаў і забяспечыць іх належны санітарны стан: добра вымытыя кабінеты і мэбля ў іх (перш за ўсё парты), кабінеты трэба добра праветрываць. Неабходна таксама забяспечыць рассадку ў вучэбных кабінетах па адным вучні за партай або прадугледзець дзяленне класа на дзве групы для рассаджвання ў двух кабінетах", - расказалі ў прэс-службе.

Пры правядзенні экзаменаў у вуснай форме неабходна скласці графік прыходу вучняў на экзамен, каб пазбегнуць скопішча людзей. "Можна, напрыклад, папярэдне разбіць на групы па 5 чалавек. Неабходна выключыць знаходжанне ў вучэбных кабінетах, дзе праводзяцца выпускныя экзамены, чужых людзей. Знаходзіцца там могуць толькі члены экзаменацыйнай камісіі, якім рэкамендавана прытрымлівацца масачнага рэжыму ў час правядзення экзамену", - дадалі ў ведамстве.

Да спіса