Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Мультфільм пра Мірскі замак стаў прызёрам Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў

21.11.2018
Навiны рэгiёна
ХХI Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка 2018» праходзіў у Магілёве з 25 па 28 кастрычніка. Для ўдзелу ў конкурсе дзіцячай анімацыйнай творчасці было прадстаўлена 54 фільмы з 5 краін.

Прыз «Малы крыштальны аловак» і дыплом у намінацыі «Самы пазнавальны анімацыйны фільм» атрымаў фільм «Легенда пра Мірскі замак» аўтара Веранікі Радзівонавай (дзіцячая анімацыйная студыя «Карандаш», кіраўнік і педагог Анастасія Клачкова).  
12-годовая дзяўчынка з Магілёва стварыла мульцік па матывах адной са шматлікіх легенд аб прагожым куточку Гродзеншчыны.
Кіраўніцтва Мірскага замка запрасіла Вераніку разам з бацькамі і кіраўніком студыі  наведаць замак у любы час і бліжэй пазнаёміцца з яго гісторыяй.
Да спіса