Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Галоўная - Навiны - Навiны рэгiёна
2 сентября 2019

“Музычная спадчына Радзімы” . Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі запрашае гродзенцаў на канцэрт

 

З 1 па 10 верасня Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі праводзіць творчы праект “Музычная спадчына Радзімы” – гастрольна-канцэртны тур студэнцкага духавога аркестра. Прымеркаваны гэты тур да 90-годдзя з дня нараджэння Народнага артыста СССР і БССР, прафесара Я.А. Глебава і Года малой радзімы ў Беларусі.

Напярэдадні юбілею Яўгена Аляксандравіча Глебава – аднаго з выдатных беларускіх кампазітараў, класікаў айчыннай кампазітарскай школы, які амаль 30 гадоў свайго жыцця аддаў працы ў Акадэміі музыкі, студэнцкі духавы аркестр пад кіраўніцтвам дырыжора, дэкана аркестравага факультэта, лаўрэата міжнародных конкурсаў, стыпендыята спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Максіма Рассохі выканае яго музыку ў канцэртах фармату open-air на адкрытых пляцоўках Мінска і абласных цэнтраў Беларусі.

Гродзенскі глядач дакрануцца да музычнай класікі зможа ўжо 2 верасня. Канцэрт пройдзе на плошчы Леніна і пачнецца ў 18.00.

У рамках творчага праекта акадэміі будзе гучаць музыка Я.А. Глебава з савецкіх кінафільмаў, знятых на кінастудыі “Беларусьфільм” у 1960–1970-я гады: “Пасля кірмашу”, “Вясновая казка”, “Апошняе лета дзяцінства”, “Траянскі конь”, “Тры вясёлыя змены”, “Леташняя кадрыля”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Я родам з дзяцінства”, “Саша-Сашанька”.