Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Музыка новага гучання, альбо Рок па-беларуску ад “Hard blues shot”

25.10.2019
Навiны рэгiёна
Месцам аб’яднання прыхільнікаў эстэтычнага гучання ўжо не першы раз становіцца Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці. Практыка ладжання тут не толькі музычных, але і паэтычных вечарын настолькі прыпала да душы гарадзенцам, што цяпер цэнтр штомесяц адчыняе свае дзверы для аматараў літаратурна-музычных праграм. Ініцыятарам правядзення такіх імпрэз стаў кіраўнік народнага клуба творчай інтэлігенцыі “Грані” Аляксандр Закрэўскі. На гэты раз у рамках адкрытага пасяджэння клуба адбылася музычная сустрэча з цыклу “Гітара ад класікі да джаза” з гарадзенскім рок-гуртом “Hard blues shot”.

IMG_4748.jpgIMG_4762.jpg

Перад пачаткам мерапрыемства кіраўнік клуба Аляксандр Закрэўскі звярнуўся да гісторыі беларускага року, узгадаўшы асноўныя этапы яго станаўлення. А пасля пазнаёміў з дзейнасцю музычнага калектыву.

 

Сваім “жывым”, эмацыйным, а часам і пранікнёным выступленнем удзельнікі гурта па-сапраўднаму здзіўлялі прысутных. Да ўвагі слухачоў музыканты прадставілі ўласныя аранжыроўкі музычных твораў такіх вядомых у беларускім рок-асяроддзі гуртоў, як “Крама”, “Крамбамбуля”. Абсалютна новае гучанне набылі і кампазіцыі заснаванага ў пачатку 80-х гурта “Мроя”. А вечны хіт “N.R.M.” “Тры чарапахі” адразу абудзіў свядомае беларускае сэрца.

IMG_4774.jpgIMG_4783.jpgIMG_4791.jpgIMG_4795.jpgIMG_4805.jpg

Не абыйшлося без сюрпрызаў. Удзельнікі рок-гурта “Hard blues shot” звярнуліся да замежных рокавых матываў, выканаўшы дзве кампазіцыі з рэпертуару музычнага калектыва з Босніі і Герцагавіны Bijelo Dugme, што у перакладзе гучыць як “Белы гузік”.

IMG_4813.jpgIMG_4818.jpgIMG_4823.jpg

Якасныя аранжыроўкi, прыгожыя гiтарныя сола па словах слухачоў, пакінулі пасля найлепшыя незабыўныя ўражанні.

Да спіса