Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыёмная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшкi, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Галоўная - Навiны - Навiны рэгiёна
6 октября 2017

«Музыка ў сэрцы »

2 кастрычніка Гарадзенская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа арганізавала для сталых людзей свята "Музыка ў сэрцы" прымеркаваны да Дня сталых людзей. На Савецкай плошчы г. Гродна «Духавы аркестр Дзіцячай музычнай школы №1 і навучэнцы гімназіі №5 зладзілі на сцэне канцэрт для пажылых актывістаў валанцёрскага руху Чырвонага Крыжа і ўсіх, хто далучыўся да свята. Адначасова валанцёры Чырвонага Крыжа раздавалі мінакам флаеры з заклікам патэлефанаваць пажылым сваякам. Завяршылася мерапрыемства восеньскiм вальсам, у якім закруціўся і пажылы, і маладыя ўдзельнікі свята. - Мы вырашылі павіншаваць усіх сталых нашага горада са святам, якое адзначыла ўся краіна 1 кастрычніка, з Днём сталага чалавека і заклікаць гараджан праяўляць клопат і ўвагу да людзей "восеньскага ўзросту" - распавяла Кацярына Сідаровіч, спецыяліст па працы з моладдзю Гродзенскай абласной арганізацыі БТЧК .