Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

На вандроўку ў беларускую даўніну запрашаюць гісторыкі,ткачы і мастакі

19.06.2019
Навiны рэгiёна
 Здзейсніць падарожжа ў мінулае, паспрабаваць свае сілы ў майстар-класах па традыцыйных рамёствах і дакрануцца да таямніцаў мастацкай фатаграфіі запрашаюць школьнікаў падчас летніх канікул супрацоўнікі Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці.
IMG_4054.JPG

Маленькіх гасцей цэнтра чакае пазнавальная экскурсія па будынку, які з’яўляецца помнікам архітэктуры XVIII стагоддзя. Некалі тут размяшчаўся Дамініканскі манастыр. Сёння адноўленыя інтэр’еры метадычнага цэнтра ўпрыгожвае багатая калекцыя адзіных у сваім родзе карцін, габеленаў, драўляных скульптур, вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Спецыялісты цэнтра гасцінна запрашаюць школьнікаў на выстаўку“Бераставіцкія ўзоры”, на якой прадстаўлена творчасць таленавітых майстрых па ткацтве з Бераставіччыны. Дываны, посцілкі, ходнікі, паясы, ручнікі, сурвэткі ўмеліц – гэта ўнікальныя рукатворныя цуды, цікавыя як напамін аб тых традыцыях, якімі жылі нашы бабулі і прабабулі, гэта памяць аб мінулым, аб самабытнай і непаўторнай культуры нашай краіны. 

IMG_3980.jpg

Самым зацікаўленым прадставіцца магчымасць самастойна папрацаваць за сапраўдным ткацкім станком у майстэрні. Сакрэтамі старажытнага рамяства з дзецьмі падзеліцца Алена Феліксаўна Шунейка, майстар па вырабе габеленаў у традыцыях “падвойнага і пераборнага аднабаковага” ткацтва – элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці, які ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. 

Вядомы ў вобласці мастак, уладальнік статусу народнага майстра Аляксандр Фёдаравіч Аўчыннікаў, які працуе ў Гродзенскім АМЦНТ, з задавальненнем навучыць дзяўчынак і хлопчыкаў са звычайнай белай паперы ствараць ажурныя ўзоры.Творчасць Аляксандра Фёдаравічазаслужана з’яўляецца эталонам сучаснай выцінанкі.
Скарбніца эскізаў, замалёвак, фатаграфій касцюмаўраскрыецца перад юнымі наведвальнікамі на выстаўцы работ мастака і этнографа Лявона Баразны. Фотаэкспазіцыя “Імгненні нашай біяграфіі” з фондаў Гродзенскага АМЦНТ дазволіць школьнікам зазірнуць у 70–80-я гг. XX стагоддзя, акунуцца ў атмасферу тагачасных падзей культурнага, палітычнага, эканамічнага жыцця Гродзеншчыны і надоўга захаваць у памяці часцінку гісторыі свайго роднага краю.
IMG_4004.jpg
Да спіса