Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыёмная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшкi, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Галоўная - Навiны - Навiны рэгiёна
15 ноября 2018

Пасяджэнне рэспубліканскага савета "Белая Русь" адбылося ў Залессі

9 лістапада ў Залессi, у зале музея-сядзібы М. К. Агінскага  адбылося пасяджэнне рэспубліканскага савета ГА "Белая Русь".

Гаворка ішла аб тым, што гэта грамадская арганізацыя аб'ядноўвае патрыётаў і прыхільнікаў палітыкі Прэзідэнта, гарантуе, што ўлада і народ - адно цэлае. Таму не павінна быць раўнадушша. Можна колькі заўгодна дэклараваць магутнасць "Белай Русі", але патрэбны не словы, а рэальныя справы, свежыя думкі і прапановы.

Неабходна ўважліва паглядзець на пярвічныя арганізацыі гэтага грамадскага аб'яднання. І ў першую чаргу  - на кіраўнікоў. Яны павінны праяўляць актыўнасць, быць паважанымі людзьмі, да меркаванняў якіх прыслухоўваюцца іншыя.

Белая Русь2.jpg

Уважліва слухаюць свайго лідэра члены рэспубліканскага савета "Белай Русі".