Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Паспела жыта – выйшлі ў поле камбайны! У Лідскім раёне дадзены старт уборачнай кампаніі

02.07.2020
Навiны рэгiёна
Паважлівае стаўленне да хлеба, да зямлі-карміцелькі ва ўсе часы лічылася першарадным для нашага народа, а пачатак уборачнай кампаніі заўсёды суправаджаўся старажытным і прыгожым земляробчым абрадам. Вось і ў мінулую сераду ў полі каля вёскі Істакі гаспадаркі КСУП «Беліца-Агра» адбыліся «Зажынкі». 

На поле было ажыўлена: сабралася кіраўніцтва раёна, святары, работнікі сельгаспрадпрыемства і мясцовыя жыхары. Каля хлебнай нівы ў калону выстраілася тэхніка, гатовая прыняць збожжа. Атмасфера даўняга славянскага свята перадавалася ў песнях і цёплых словах да чалавека працы, збожжа. На думку земляробаў, дзякуючы святу ўраджай абавязкова будзе багатым, а надвор'е дапаможа ў яго ўборцы.

Сапраўды, зажынкавыя абрады – заўсёды прыгожае відовішча. Першы выхад жней на ніву і зажынанне невялікага снапа, які называлі «Гаспадар», у якасці пачастунка караваі з ураджаю мінулага года – гэтыя і іншыя рытуалы нашы продкі рабілі, каб дамовіцца з зямлёй і падзякаваць яе за падораны ўраджай. Не забыліся ў нас гэтыя традыцыі і сёлета. Начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Лідскага райвыканкама Вользе Наройчык і кіраўніку сельгаспрадпрыемства «Беліца-Агра» Віктару Сінкевічу жанчыны-працаўніцы ўручылі сноп з першых каласоў як сімвал багацця і прыгажосці нашай зямлі, а таксама духмяны каравай. 

6b93409bd4a48c52c733fd731288de3f.JPG9b3f063abf8a27aaae83a9b218a5223d.JPG
– Уборачная кампанія – важны і адказны перыяд у жыцці аграрыяў, калі ўсе сілы і сродкі ў гаспадарках кінутыя на дасягненне адзінай мэты – сабраць збожжавыя якасна і ў аптымальныя тэрміны, – звярнулася да прысутных на свяце экіпажаў камбайнаў, кіроўцаў і механізатараў Вольга Анатольеўна. – Цэлы год людзі працавалі на зямлі для таго, каб атрымаць багаты ўраджай. Хочацца пажадаць усім добрага настрою, моцнага здароўя і вялікіх намалотаў. 
522e187941452bf93224feafa2225957.JPG

З прывітальным словам і шчырымі пажаданнямі поспехаў у працы да прысутных на свяце звярнуўся Віктар Сінкевіч. Кіраўнік гаспадаркі выказаў надзею, што калектыў збярэ вялікі каравай, бо на тое, каб яго атрымаць, было патрачана нямала намаганняў. 

b43038e04d8447c30f628293541bc004.JPG

– Нашы камбайны гатовыя да ўборкі, – адзначыў Віктар Сінкевіч. – Машын для адвозкі збожжа дастаткова. У механізатараў, прафесіяналаў сваёй справы, ёсць настрой на адказную, аператыўную працу. Спадзяюся, што ўкладземся ў азначаныя тэрміны. Галоўнае, каб уборачнай кампаніі спадарожнічала добрае надвор'е, жніво прайшло без паломак і непрыемных пазаштатных сітуацый. Я жадаю вялікай аддачы ў працы, каб у засеках гаспадаркі быў нарыхтаваны багаты ўраджай хлеба. 
6226dad3ab3a05225ffb9808563378c6.JPG
Усе добрыя справы заўсёды пачынаюцца з Божага благаслаўлення. Тут жа, на поле, з малітвай і з блаславеннем звярнуліся да хлебаробаў святары, якія акрапілі святой вадой хлебную ніву, тэхніку і галоўных герояў уборачнай кампаніі. Звонкія песні разліваліся над полем, а затым у такт адзін аднаму загулі магутныя машыны. Ганаровае права першымі выйсці ў поле было дадзена сямейнаму экіпажу Анатоля Мулінскага і Аксаны Уцюрынай. Бацька і дачка трэці сезон будуць працаваць разам. 
8650bbed4ba764faf42730a07664d850.JPG
– Мой тата ўсё жыццё прысвяціў сельскай гаспадарцы, а гледзячы на ​​яго, свой выбар зрабіла і я, – заўважыла карэспандэнту «Лідскай газеты» Аксана. – Разам працуем у адным сельгаспрадпрыемстве, а летам на адным камбайне збіраем ураджай. Не раз станавіліся тысячнікамі. Упэўненая, што ў гэтым сезоне таксама пакажам высокі пілатаж.
a125ab9e771907db84cd740841e4019f.JPG
“Калі дзень зажынак з цяплом ды са святлом – прыбярэш загадзя з пожняй, а калі будзе дажджлівым – хлеб у снапах прарасце», – казалі ў народзе. Свята ў гаспадарцы «Беліца» прайшло ў гарачы летні сонечны дзень, які парадаваў усіх пасля дажджоў. Адзін за адным пайшлі камбайны па залатой ніве. Пачатак уборачнай кампаніі на Лідчыне пакладзены!
Да спіса