Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Галоўная - Навiны - Навiны рэгiёна
27 мая 2019

Размаўляюць і жартуюць па-беларуску. Капуснік на роднай мове ладзіўся ў адной са школ Гродна

 

Вучні беларускамоўных класаў сярэдняй школы №32 напрыканцы навучальнага года правялі разам з настаўнікамі капуснік пад назвай “Год з роднай мовай”. Ён стаў творчай справаздачай хлопчыкаў і дзяўчат за бягучы год.

Школьнікі, іх бацькі і настаўнікі паказалі свае творчыя здольнасці ў разнастайных формах – чыталі вершы, спявалі, жартавалі і нават гралі ў тэатралізаваных пастаноўках. Гледачы, сярод якіх не толькі аднагодкі маленькіх артыстаў, але і бабулі ды дзядулі, брацікі ды сястрычкі з захапленнем назіралі за цікавымі выступленнямі.

IMG_3596.JPG

– Мы атрымалі сапраўдную асалоду ад сённяшняга мерапрыемства, – расказвае маці вучня СШ №32 Адама Загідуліна. – Мой сын ужо пяты год вучыцца на беларускай мове, і за ўвесь гэты час мы, бацькі, ні разу яшчэ не пашкадавалі аб тым, што некалі абралі беларускую мову для навучання свайго дзіцяці. Паколькі клас невялікі, настаўнік мае магчымасць працаваць кожны ўрок з кожным вучнем. Пра якасць адукацыі сведчыць і той факт, што трое дзяцей з нашага класа, якія прынялі ўдзел у розных раённых алімпіядах, атрымалі дыпломы першай і другой ступеняў.

IMG_3583.JPG

Сярэдня школа №32 – адна са школ у Ленінскім раёне, дзе функцыянуюць беларускамоўныя класы і створаны філіял кафедры беларускай філалогіі купалаўскага ўніверсітэта. Дзякуючы гэтаму, вучні ўжо з першага класа з’яўляюцца ўдзельнікамі розных мерапрыемстваў, якія ладзяцца ГрДУ імя Янкі Купалы.

Цікава, але сваё навучанне ў беларускамоўных класах працягваюць нават тыя вучні, якія раней жылі паблізу і таму былі залічаны ў гэтую школу, але потым разам з бацькамі змянілі месца жыхарства. На заняткі сюды спяшаюцца рабяты з Альшанкі, Вішняўца і іншых кропак горада.

IMG_3630.JPGIMG_3645.JPG

Увогуле, у школе навучаюцца вучні пяці беларускамоўных класаў і два вучня, якія займаюцца асабіста па сваім пажаданні і пажаданні іх бацькоў.

IMG_3661.JPG