Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыёмная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшкi, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Галоўная - Навiны - Навiны рэгiёна
6 февраля 2019

Руіны і адноўленая веліч. У Залессі адкрылася выстава «Скрозь прызму руінаў» літоўскага мастака Раманаса Барысаваса

У Залессі одкрылася выстава «Скрозь прызму руінаў» літоўскага мастака Раманаса Барысаваса, якога часта называюць літоўскім Напалеонам Ордай.
782d4dbc52f84caa021c7831d35acba6.jpg
Выстава – сумесны праект музея-сядзібы імя Агінскага і Генеральнага Консульства Літоўскай Рэспублікі ў Гродне, рэалізаваны па ініцыятыве Мікалая Логвіна, ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Клайпедзе. 
Да кожнай з работ Раманас Барысавас піша тэксты з тлумачэннямі, каб гледачы маглі гэтак жа зразумець і акунуцца ў прыгажосць таго ці іншага будынка. І вось ужо на нас глядзяць не проста руіны, а стомлены жыццём замак. Ці старэнькая царква, якая нядаўна зусім склікала пераліўным звонам вернікаў…
1fbeda0ce35f6d6d5585d1a2892ef2d4.jpga5b4d260604d070f846a0c424d5f3c5b.jpgf65a3cee5c415cf2b8f3304ced7523a2.jpgf035ea6e3667ea4aba04f55d2eba0d1c.jpg
Варта зазначыць, што ёсць і іншага кшталту работы – выявы адноўленых палацаў. Ці тыя, што нагадваюць, з якіх руін яны паўсталі. Так сталася з Крэўскім замкам. Цяпер ідзе яго паступовая рэстаўрацыя, а з карціны ён глядзіць на нас яшчэ такім, якім быў некалькі гадоў таму. Гальшанскі замак таксама мае ўжо не сённяшні выгляд. Побач в літоўскай спадчынай – беларускія жамчужыны: Лідскі, Мірскі замкі, палац у Косаве, маёнтак графаў Тышкевічаў у Валожыне, музей-сядзіба ў Залессі… І гэта невыпадкова. Як кажа сам мастак, вялікая частка гісторыі нашых дзяржаў – агульная.