Свята бульбы і сала “Каб душа гуляла”

22 кастрычніка 2017года ў аграгарадку Эйгерды творчым калектывам ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнаг часу” праведзена свята бульбы і сала “Каб душа гуляла” .
Адкрыў свята старшыня Эйгердаўскага сельвыканкама Юхневіч Эдуард Эдвардавіч, які адзначыў: “Наш рэгіён славіцца добрымі гаспадарамі, якія вырошчываюць бульбу і займаюцца жывёлагадоўляй”. Старшыня выказаў упэўненасць у традыцыйным правядзенні восеньскага свята.
Пад час мерапрыемства адбылося выступленне народнага ансамбля народнай песні “Спадчына” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1; тэатралізаваная прадстаўленне “Падарункі Бульбачкі Скварачкінай”; частаванне традыцыйнымі дранікамі; дэфіле-шоу ў беларускіх нацыянальных касцюмах Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.
Супрацоўнікамі ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” праведзена тэматычная віктарына “Усё пра бульбу”, аформленыя выставы літаратуры “Осенняя сокровищница” і вырабаў з агародніны “Дары восені”.
З канцэртнай праграмай “Хорошее настроение” выступіў творчы калектыў з Карэліцкага раёна.
На працягу свята працавалі выстаўка розных сартоў бульбы філіяла «Азот Агра» унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Новы Двор - Агра»;выстаўка-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, бяспройгрышная латарэя аддзела і сектара рамёстваў і традыцыйнай культуры аг. Геранёны ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнаг часу”