Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыёмная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшкi, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Галоўная - Навiны - Навiны рэгiёна
27 мая 2019

Свята жывога слова. Каля 30 школьнікаў Гродзеншчыны прынялі ўдзел у фінале абласнога этапу конкурса юных чытальнікаў

Фінал абласнога этапу рэспубліканскага конкурса юных чытальнікаў “Жывая класіка” праходзіў у абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі. Удзельнічалі ў ім навучэнцы чатырох узроставых груп: 1-4 класы, 5-6 класы, 7-8 класы, 9-10 класы.

Кожны з рабят – пераможца раённага этапу конкурса. Яны выдатна паказалі сваё майстэрства выразна і артыстычна чытаць са сцэны творы беларускіх пісьменнікаў. Лепшых з лепшых для фінала абласнога этапу выбіралі паводле відэаматэрыялаў з выступленнямі.

photo_2019-05-25_19-06-40.jpg

“Жывая класіка” – гэта не проста конкурс, а сапраўднае свята жывога слова, якое прывівае цікавасць да чытання на лепшых прыкладах нацыянальнай культуры. Падчас фінала абласнога этапу са сцэны гучалі вершы беларускіх класікаў – Якуба Коласа, Янкі Купалы, Пімена Панчанкі, Уладзіміра Караткевіча, а таксама творы сучасных паэтаў.

photo_2019-05-25_19-06-26 (3).jpg

Адкрыла творчае спаборніцтва самая малодшая ўдзельніца навучэнка гімназіі №2 Гродна Марыя Ускова вершам пра свой родны горад Гродна. Тэму малой радзімы прадоўжыла навучэнка сярэдняй школы №17 Ліды Валерыя Лабанава творам “Бацькоўская хата”.

medium_IMG_1227.jpg

Журы ў першую чаргу ацэньвала шчырасць дзяцей.

Юныя чытальнікі вельмі адказна рыхтаваліся да выступлення – падбіралі адпаведныя касцюмы і неабходны рэквізіт. Радок за радком лілася са сцэны мілагучная родная мова.

medium_IMG_1217.jpg

Па выніках адзнак журы ў кожнай узроставай катэгорыі атрымалася некалькі другіх і трэціх месцаў. Лепшыя чытальнікі прадставяць Гродзеншчыну падчас рэспубліканскага паўфінала, які пройдзе ў чэрвені ў Мінску.