Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыёмная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшкi, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Галоўная - Навiны - Навiны рэгiёна
24 января 2019

У Бакштаўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе Іўеўскага раёна за кошт сродкаў пазыкі Сусветнага банка рамантуюць спартыўную залу

Школа ў Бакштах славіцца сваімі спартыўнымі поспехамі. Штогод вучні ўстановы адукацыі ўваходзяць у склад зборнай па лёгкай атлетыцы і прадстаўляюць Гродзеншчыну на рэспубліканскіх спаборніцтвах. Ёсць сярод выпускнікоў вядомыя спартсмены  – лёгкаатлеткі Ангяліна Заброцкая і Алеся Сакаловіч. Бакштаўчане – сур’ёзныя сапернікі і на раённых спаборніцтавах. Напрыклад, на “Іўеўскай лыжні-2019”, якая нядаўна прайшла ў раёне, прадстаўнікі школы занялі ганаровае трэцяе месца. Вось і падчас візіту карэспандэнтаў вучні ліха нарэзвалі кругі на лыжах па школьным стадыёне. Такога, каб школьнік прыйшоў на ўрок фізкультуры і сядзеў на лаўцы, тут не бывае. 

IMG_2749.jpgIMG_2752.jpgIMG_2789.jpg 

 У школе займаецца больш за 80 дзяцей. Імкнемся, каб кожны з іх знайшоў сабе ў школе спартыўны занятак па інтарэсах. Для гэтага ёсць усе ўмовы, школа забяспечана спартыўным інвентаром. І калі заняткі заканчваюцца, спартыўнае жыццё на гэтым не спыняецца. Дзеці і дарослыя займаюцца ў секцыях па валейболе, футболе, лёгкай атлетыцы, зімой ладзяць лыжныя гонкі. А пасля капітальнага рэмонту спартыўнай залы ўмовы стануць больш камфортнымі, – расказвае дырэктар Бакштаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Жанна Булко. 

IMG_2869.jpgIMG_2875.jpg 

Да рамонтных работ прыступілі напрыканцы мінулага года. Ужо заменены ваконныя блокі, абноўлены раздзявальні, душавыя і санвузлы. У хуткім часе ў спартзале пафарбуюць сцены, пакладуць сучаснае напольнае пакрыццё. Адрамантуюць і галоўны ўваход, пабудуюць пандус, пакладуць клінкерную кафлю, заменяць дах, адновяць фасад будынка. Усяго на рамонт за кошт сродкаў пазыкі Сусветнага банка выдзелена 430 тысяч рублёў. Плануецца, што работы завершацца ў красавіку. 

IMG_2766.jpgIMG_2824.jpg 

– Спадзяемся, што разам з гэтым павялічыцца і колькасць наведвальнікаў, а таксама каманд па валейболе, – дадае настаўнік фізкультуры Віктар Чэрнік. – Плануем з вучняў малодшых класаў сабраць каманды па міні-футболе, баскетболе. На працягу апошніх гадоў школа была лепшай у раёне і па гандболе. Добрыя традыцыі трэба падтрымліваць. Да таго ж, спартыўная зала пасля рамонту будзе адпавядаць усім умовам для правядзення спаборніцтваў абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў.