Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыёмная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшкi, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Галоўная - Навiны - Навiны рэгiёна
12 ноября 2018

У Мінск даставілі капсулу з зямлёю, якая была асвечана ў храме Смаргоні

У крыпту храма былі закладзены капсулы з зямлёю з пахаванняў воінаў, якія загінулі падчас абароны Смаргоні - адзінага горада на фронце ад Балтыйскага да Чорнага мора, за які 810 дзён змагалася руская армія.

Напярэдадні, 10 лістапада, Смаргонь наведалі прадстаўнікі сталіцы. Яны пабывалі на мемарыяльным комплексе па лініі супрацьстаяння рускага і нямецкага войскаў, наведалі службу ў Спаса-Прэабражэнскім храме, дзе была асвечана зямля з воінскіх пахаванняў і ў гэты ж дзень капсула з ёю перададзена для дастаўкі ў мінскі храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія пасадзейнічалі выратаванню нашай Айчыны.
98357625e77a1d9b2e74273dcb2ecf11.jpg Каля ўвахода на мемарыяльны комплекс экскурсавод распавядае пра баявыя дзеянні пад Смаргонню падчас Першай сусветнай вайны.
e5bd0bd82dcd5e2a4ca57cf8be745fac.jpg Каля схемы баявых дзеянняў.
63dc88d6fdefc1e8938dcd69bb2cd506.jpgЗ экскурсантамі размаўляе адзін з аўтараў мемарыяльнага комплексу, ураджэнец Смаргоні скульптар Уладзімір ЦЕРАБУН.
70e69eee14920c9498b56ccb5300a4d6.jpgНамеснік старшыні райвыканкама Генадзь БЫЧКО раіць турыстам наведаць яшчэ і "Залатую горку".
5e654d55eac58e19ae09f0b47e5a9997.jpg Звон абуджае наваколле.
19c5c481a722d29a68851ef22a98f9e8.jpg З кветкамі да манумента, каб аддаць даніну памяці рускім воінам, якія загінулі ў баях за Айчыну.
bb2e99f6c502fe1afebea61a6b5801a0.jpgНа пярэднім плане доктар гістарычных навук, прафесар Анатоль ШАРКОЎ, які жыве ў Мінску і з'яўляецца адным з аўтараў кнігі "Апошні прытулак салдата".
92c4f3b18ca5a1778b79f75f642dbb55.jpgАб далёкім мінулым гутараць намеснік старшыні райвыканкама Генадзь БЫЧКО, прафесар Анатоль ШАРКОЎ, былы старшыня раённага выканаўчага камітэта, аматар гісторыі Анатоль ЯНЕЦ і дырэктар ДРАЦ "Лясная паляна" Анатоль ХОМБАК.
b674e682beacb4ef06b64e5b27353cfa.jpgНастаяцель Спаса-Прэабражэнскага храма айцец Анатоль  праводзіць службу па супакаенні душ рускіх воінаў, якія загінулі ў баях з кайзераўскімі захопнікамі.
c2562d72791fec5a2870cfdabf09e41e.jpgЗ чашы перасыпаюць у капсулу асвечаную зямлю з мясцін пахаванняў рускіх воінаў.
f7c58fba9a971a65208d15572158f8fd.jpg Яшчэ пару лыжак, і капсула запоўнена.
b16b574c6ca066ac12c018fdef00ed59.jpgАйцец Анатоль закручвае металічную накрыўку.
ad48f39d0e2aec4afce6ad7dd384a695.jpgКапсулу з асвечанай зямлёю прымае прафесар Анатоль ШАРКОЎ, каб даставіць яе ў Мінск на захаванне ў храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія пасадзейнічалі выратаванню нашай Айчыны.
shliah.by