Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Галоўная - Навiны - Навiны рэгiёна
30 мая 2019

У ПОРАЗАВА ПРАЙШОЎ ФЕСТЫВАЛЬ »ПОРАЗАЎСКІЯ СУСТРЭЧЫ»

 Мерапрыемства стала брэндавым, і з кожным годам яго ўдзельнікаў, і прыхільнікаў становіцца ўсё больш.Трэці год у абноўленым старым парку пасёлка гучыць жывая музыка ў выкананні творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў Свіслацкага раёна. На гэты раз на свята завіталі яшчэ і артысты з Зельвенскага і Шчучынскага раёнаў.У пачатку канцэртнай праграмы цёплымі словамі віншаванняў з нагоды новай сустрэчы ўдзельнікаў і гледачоў павіншавалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Паўлючэня і старшыня Поразаўскага сельскага Савета Віктар Акудовіч.Адметным момантам фестывалю стала ўручэнне начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірыне Паўлючэні банкухі, якая стала своеасаблівым брэндам Поразава. Торт прыгатавалі і перадалі Ірыне Эдуардаўне мясцовыя гаспадыні Ганна Шалкевіч і Алена Козюк.Да самага вечара ў парку гучала музыка, не сціхаў гоман і вясёлы смех дарослых і дзяцей.На працягу свята можна было падсілкавацца ў гандлёвых кропках, набыць памятныя сувеніры ў народных майстроў.Для дзетвары працавалі атракцыёны. Гледачам усіх узростаў спадабалася шоў мыльных бурбалкаў. Пастаянныя госці фестывалю — байкеры — каталі жадаючых на сваіх матацыклах.Закончылася мерапрыемства святочнай дыскатэкай.