Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

У сферы асаблівай увагі: новабудоўлі і ўзнагароды да свята, ускладанне кветак да помнікаў у Дзень Незалежнасці, дзіцячы адпачынак і студатрадаўскі рух у рэгіёне

30.06.2020
Навiны рэгiёна

На працягу тыдня ў вобласці пачнуць працу ўсе дзіцячыя аздараўленчыя лагеры. Большая частка дзённых і многія стацыянарныя ўжо прынялі першую змену. Гэтую тэму абмеркавалі на аператыўнай нарадзе ў аблвыканкаме, якую правёў старшыня абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Краўцоў.
- Усім, хто выказвае жаданне правесці частку вакацый у лагерах, павінна быць прадастаўлена такая магчымасць, - падкрэсліў губернатар. - Намечаныя аб'ёмы па дзіцячым аздараўленні трэба выканаць.

Аналагічнае даручэнне Уладзімір Краўцоў зрабіў па арганізацыі работы студэнцкіх атрадаў:
- Моладзь, якая хоча працаваць і зарабляць у летні час у студатрадах, абавязкова павінна атрымаць такі шанец. Гэта канструктыўна настроеныя маладыя людзі, гатовыя сваёй працай ствараць свой дабрабыт, - наш залаты фонд.

На нарадзе абмеркавалі фармат святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на Гарадзеншчыне.

- У святочныя дні ў абласным цэнтры і ва ўсіх гарадах і населеных пунктах Гродзеншчыны павінна панаваць асаблівая атмасфера, трэба паклапаціцца аб упрыгожванні вуліц і плошчаў, білбордах, плакатах, - падкрэсліў Уладзімір Краўцоў.

Да спіса