Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Галоўная - Навiны - Навiны рэгiёна
27 мая 2019

У Смаргоні прайшлі II фестываль-кірмаш "Смаргонскія абаранкі" і Міжнародны эканамічны форум "Новыя магчымасці і перспектывы супрацоўніцтва"

 

У фестывалі-кірмашы "Смаргонскія абаранкі" прынялі ўдзел каля 12 тысяч чалавек

Фестываль-кірмаш "Смаргонскія абаранкі" і Міжнародны эканамічны форум урачыста адкрылі танцавальныя калектывы Смаргоні. Гасцей вітала спадарыня Абаранка. У складзе дэлегацый - прадстаўнікі краін-удзельніц форуму, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання РБ, кіраўніцтва Гродзенскага аблвыканкама, Ашмянскага, Астравецкага і Смаргонскага райвыканкамаў.
IMG_0247.JPG
Вітаў гасцей першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Іван ЖУК.
IMG_0372.JPG

IMG_0431.JPG
Музычным падарунакам для публікі стала выступленне беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі".
a5d8f803a85378421577d9f781f148b7.JPG
Пасля ўрачыстага адкрыцця свята кожны жадаючы мог паўдзельнічаць у конкурсе-дэгустацыі абараначных вырабаў і вызначыць самы смачны, на іх погляд, хлебабулачны прадукт.
IMG_0510.JPG

 
IMG_0673.JPG