Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Галоўная - Навiны - Навiны рэгiёна
10 июля 2019

Уваход у садок – праз… тэлефонную будку. Як у летніку ў Астраўцы вучаць дзяцей бяспецы

Лета - гарачая пара… Але гарачая яна не толькі для вяскоўцаў, якія рупяцца, каб вырасціць і сабраць ураджай, але і для бацькоў, якія плануюць адправіць дзіця ў дзіцячы садок. Адарваць ад сэрца, пакінуць з незнаёмымі “цёткамі” і потым увесь дзень вярэдзіць душу думкамі: ”Ці пад’еў?”, “Як спаў?”, “Ці надзелі капялюшык?”, “Пацяплела - ці знялі кофтачку?” І, вядома ж, бацькам хочацца, каб дзіця ў садку не толькі накармілі і дагледзелі, але і навучылі, выхавалі, падрыхтавалі да школы… Каб выхавацель не на пальцах тлумачыла матэрыял, а выкарыстоўвала сучасныя сродкі адукацыі, каб з прыродай малыя знаёміліся не па карцінках, а на яве, каб мову дзіця ведала не толькі родную, але і замежную. Ведаючы запыты бацькоў, адміністрацыя і педагогі ўсіх дашкольных устаноў адукацыі стараюцца зрабіць усе магчымае, каб іх задаволіць цалкам – і нават больш.
IMG_20190517_080550.jpg

Вельмі часта ў паўсядзённых клопатах мы забываем пра небяспеку, якая можа сустрэцца на кожным кроку. Між тым бестурботнасць і абыякавасць могуць прывесці да трагедыі. Аднак можна прадухіліць бяду, зберагчы сябе і сваіх родных ад небяспекі – трэба толькі валодаць элементарнымі ведамі асноў бяспекі жыццядзейнасці. Веды гэтыя фарміруюцца ў працэсе выхавання. А улічваючы тое, што большую частку свайго жыцця дзеці праводзяць у розных установах адукацыі, хочам мы таго, ці не, але галоўная роля ў навучанні дашкольнікаў асновам бяспекі жыццядзейнасці кладзецца на плечы выхавацеляў.
IMG_20190517_080743.jpg

Менавіта таму дзяржаўная установа адукацыі “Яслі-сад № 3 г. Астраўца” асноўным накірункам сваёй дзейнасці абрала выхаванне ў дзяцей трывалых ведаў і навыкаў асноў бяспекі жыццядзейнасці.  Ужо амаль паўгода мы працуем над стварэннем рэсурснага цэнтра па іх фарміраванні. 

IMG_20190517_080555.jpg

Пачынаецца ўсе з тэлефоннай будкі: адчыняючы яе дзверы, выхаванцы трапляюць у горад дзяцінства і прыгод Кідсбург – і разам з тым у чарговы раз успамінаюць нумар, які трэба набіраць, калі нешта здарылася. Ідучы па калідоры першага паверха, яны бачаць бальніцу, аптэку, аўтамабілі на трасе, паўтараюць правілы пераходу вуліцы, даведваюцца, як трэба паводзіць сябе, калі апынуўся ў незнаёмым месцы. Самыя маленькія на бізібордах развіваюць дробную маторыку пальчыкаў, знаёмяцца з дарожнымі знакамі, якія, дарэчы, умеюць размаўляць і рухацца. 

IMG_20190517_112112.jpg