Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыёмная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшкi, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Галоўная - Навiны - Навiны рэгiёна
21 ноября 2019

XII “Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні” адбыліся ў ГрДУ імя Янкі Купалы

Навуковая канферэнцыя прысвечана 80-годдзю ўніверсітэта і філалагічнага факультэта.

Плённай працы ўсім ўдзельнікам на пачатку канферэнцыі пажадаў прарэктар па навуковай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі. Ён адзначыў, што для навукоўцаў вельмі важна знаходзіцца ў пастаянным пошуку новых ідэй, новых накірункаў для даследаванняў, а постаць Янкі Купалы, яго літаратурная спадчына, безумоўна, заслугоўваюць пільнай увагі лінгвістаў і літаратуразнаўцаў.

– Янка Купала – знакавая асоба для ўсіх беларусаў, а для нас, прадстаўнікоў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, – асабліва. Тое, што нас аб’ядноўвае, – гэта слова “купалаўцы”. Мы сябе называем “купалаўцамі” і гэтым ганарымся, – адзначыў Юрый Раманоўскі.
IMG_3803-f116fc2f46.jpg

Да ўдзельнікаў канферэнцыі – навукоўцаў з розных гарадоў нашай краіны і з суседняй Польшчы – таксама звярнулася дэкан філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Іна Лісоўская. Яна адзначыла, што заявак да ўдзелу ў Купалаўскіх чытаннях штогод дасылаецца вельмі шмат. А гэта значыць, што канферэнцыя карыстаецца папулярнасцю, аб традыцыйным купалаўскім форуме ведаюць не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Так, з навуковым дакладам і прывітальным словам сёлета выступіла дацэнт кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта Вольга Трацяк. Яна павіншавала ад імя польскіх калег Купалаўскі ўніверсітэт з надыходзячым юбілеем і выказала спадзяванне, што плённае супрацоўніцтва паміж нашымі ўніверсітэтамі працягнецца і надалей. Тым больш, што ў гэтым годзе была падпісана адпаведная дамова аб двухбаковым супрацоўніцтве паміж кафедрай беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта і кафедрай беларускай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы.
IMG_3902-a544dcba7e.jpg

“Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні” ўпершыню былі праведзены ў 1995 годзе. Сёлетняя сустрэча – 12-я па ліку. Удзельнікі канферэнцыі працавалі па наступных напрамках: “Янка Купала і сусветная літаратура”, “Янка Купала ў беларускім літаратуразнаўстве”, “Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа ў вышэйшай і сярэдняй школе”. Падчас пленарнага пасяджэння і работы секцый абмяркоўваліся не толькі розныя аспекты творчасці класіка беларускай літаратуры, але і актуальныя праблемы сучаснага літаратуразнаўства і мовазнаўства.
IMG_3945-8fc98ac2ef.jpgIMG_3806-8a4669fcf1.jpg

www.grsu.by