Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Главная - Беларуская версія - Навiны - Навiны рэгiёна
15 декабря 2017

З 22 снежня 2017 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы распачне працу навагодняя выстаўка “Перадсвяточная казка”

 У экспазіцыі выстаўкі будуць прадстаўлены: калекцыя аўтарскіх лялек у маскарадных касцюмах майстроў клуба “Гарадзенская лялька”, керамічныя навагоднія цацкі навучэнцаў узорнай студыі мастацкай керамікі “Казачная гліна” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Прамень” г.Гродна, а таксама жывапісныя і вышываныя працы, папяровыя, скураныя, тэкстыльныя вырабы вядучых народных майстроў г.Гродна, аб’яднаныя зімовай тэматыкай. Яркія фарбы і чароўныя сюжэты прадстаўленых на выстаўцы твораў створаць святочную казачную атмасферу і нагадаюць: Скора Новы год!