Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Главная - Беларуская версія - Навiны - Навiны рэгiёна
24 октября 2017

Занальныя этапы рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» Гародні стартуюць 26 кастрычніка

 У Гродзенскай вобласці бярэ старт рэспубліканскі маладзёжны конкурс «100 ідэй для Беларусі», ініцыятарам правядзення якога з 2011 года выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Першымі свае ідэі для рэспубліканскай «скарбонкі» праектаў прадставіць моладзь з Ашмянаў, Астраўца і Смаргоні. Затым занальныя этапы пройдуць у Шчучыне, Гродне, Лідзе, Дзятлаве і Ваўкавыску, дзе сваімі карыснымі ідэямі падзеляцца хлопцы і дзяўчаты з усіх рэгіёнаў вобласці. У рамках конкурсу праводзіцца адбор лепшых праектаў у розных сферах. Колькасць намінацый у гэтым годзе павялічана да дваццаці, а ўдзельнікі конкурсу падзелены на тры ўзроставыя группы. Усё гэта дасць магчымасць маладым людзям заявіць аб сваіх шматгранных распрацоўках, якія прадстаўляюць практычны інтарэс для сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца маладыя людзі ад 14 да 31 года, людзі з абмежаванымі магчымасцямі з ліку моладзі, і маладыя навукоўцы - да 35 гадоў. Абласная выстава ў рамках рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» запланавана на снежань у фармаце шоў-тэхналогій. Па яе выніках будуць вызначаны пераможцы, якія і прадставяць Гродзенскую вобласць у фінале ўжо ў сталіцы. – Штогод, пачынаючы з 2013 года, прадстаўнікі Гродзеншчыны аказваліся ў ліку пераможцаў, - паведамілі ў Гродзенскім абласным камітэце ГА «БРСМ». (нужно перенесті после следуюўего абзаца, где говорітся о респ.фінале Асноўная задача праекта заключаецца ў матывацыі і развіцці моладзевага вынаходніцтва і рацыяналізатарства, аказанні дапамогі ў прадвіжэнні інавацыйных праектаў і перспектыўных навукова-тэхнічных распрацовак.