РУС
БЕЛ
ENG
RSS стужка
Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт
Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт
Прыёмная аблвыканкама
Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна,
вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная:
(0152)72-35-57
Гродна
Гродна

Культура

Асноўная дзейнасць, мэты ізадачы сферы культуры накіраваны на зберажэнне і прапаганду рэгіянальнай гісторыка-культурной спадчыны, на рэалізацыю духоўнага, ідэалагічнага, патрыятычнага і выхаваўчага патэнцыялу культуры і мастацтва.

У апошнія гады актывізавалася фестывальная дзейнасць. У горадзе Гродна і вобласці праводзіцца 26 міжнародных, рэспубліканскіх, абласных фестываляў, конкурсаў і святаў. Найбольш вядомыя: рэспубліканскія фестывалі нацыянальных культур і сямейнай творчасці “Жывіце ў радасці”, міжнародныя конкурсы - юных кампазітараў імя Ю.Семянякі і камерных ансамбляў імя М.К.Агінскага, абласны адкрыты конкурс фартэпіяннай музыкі імя Ф.Шапэна, абласны фестываль дзіцячай эстраднай творчасці “Масты надзей” і іншыя.

Значна ажывілася гастрольная дзейнасць аматраскіх калектываў. Штогод 15-16 ансамбляў народнай музыкі выязджаюць у Рэспубліку Польшча; адбыліся гастролі гродзенскіх калектываў і выканаўцаў у Аўстрыі, Балгарыі, Літве, Латвіі, Італіі, Турцыі, Сербіі, Славакіі, Германіі, Расіі.

Створана каля 40 мастацкіх калектываў нацыянальных меншасцяў, што пражываюць на Гродзеншчыне.

У клубных установах вобласці (іх усяго 406) функцыяніруюць каля 3 000 творчых фарміраванняў, з іх 353 маюць званне “народны” і “узорны”, 6 – “заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”. У творчай дзейнасці клубныя установы выйшлі на новы якасны узровень. Актыўна ўкараняюцца новыя формы дасуга, фарміруецца здаровы лад жыцця, вядзецца інфармацыйна-ідэалагічная работа, патрыятычнае, маральнае, фізічнае, эстэтычнае выхаванне.

Створана 22 Цэнтры і Дамы рамёстваў, з’явіліся новыя тыпы клубных ўстаноў: Дамы сацыяльна-культурных паслуг, Дамы фальклору і нацыянальных культур, клубы-музеі, культурна-забаўляльныя цэнтры. На базе буйных сельскіх Дамоў культуры абсталяваны 30 пляцовак філарманічнага і тэатральнага абслугоўвання. Штогод клубамі вобласці праводзіцца больш за 65 000 культурна-масавых мерапрыемстваў.

У Гродна працуе дзяржаўны заапарк. На плошчы 4,1 га размяшчаюцца 307 відаў жывёл, больш за 3,2 тысяч экземпляраў. 185 відаў занесены ў Міжнародную Чырвоную кнігу. Штогод заапарк наведваюць больш за 60 000 чалавек, праводзіцца каля 350 экскурсій.

Бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва Гродзеншчыны ажыццяўляюць 456 (уключаючы ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”) публічных бібліятэк, 2 з іх спецыялізуюцца на абслугоўванні інвалідаў па зроку (у абласной і цэнтральных бібліятэках выдзелены спецыялізаваныя фонды і абсталяваны рабочыя месцы для гэтай катэгорыі чытачоў).

У аграгарадках вобласці працуе 190 бібліятэк. На базе самых буйных створаны цэнтры па паляпшэнні культурнага абслугоўвання сельскага насельніцтва: інфармацыйна-культурнага, сацыяльна-культурнага, гісторыка-краязнаўчага накірункаў і г.д. Чытачамі бібліятэчных устаноў з’яўляецца 46 % насельніцтва вобласці. Камп’ютэрызавана 223 бібліятэкі (49 %), 203 з іх (45 % ад агульнай колькасці ўстаноў) маюць доступ у Internet, у т.л. у аграгарадках – 150. У цяперашні час бібліятэкі з’яўляюцца інфармацыйнымі, адукацыйнымі і культурнымі цэнтрамі рэгіёну, іх універсальны фонд налічвае 8,7 млн. выданняў. Павышэнню прававой культуры насельніцтва і забеспячэнню карыстальнікам бібліятэк свабоднага доступу да прававой інфармацыі садзейнічае работа 81 публічнага цэнтра прававой інфармацыі (далей ПЦПІ). Штогод да паслуг цэнтраў звяртаюцца звыш 11,7 тыс. карыстальнікаў, больш за 1 тыс. чалавек атрымліваюць бясплатныя юрыдычныя кансультацыі. Дзякуючы супрацоўніцтву з Інавацыйным цэнтрам юрыдычнай адукацыі Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я.Купалы ў ПЦПІ бібліятэк Гродзеншчыны дзейнічае праграма “Адвакат па перапісцы”, што дазваляе юрыстам аказваць дыстанцыйную прававую дапамогу жыхарам сельскай мясцовасці, малых гарадоў і населеных пунктаў. Сваю дзейнасць бібліятэкі вобласці каардынуюць з дзяржаўнымі арганізацыямі, творчымі саюзамі і ўстановамі. Абласная бібліятэка актыўна супрацоўнічае з установай адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купалы”, Гродзенскім абласным аддзяленнем грамадскга аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, абласной краязнаўчай арганізацыяй, Гродзенскай абласной арганізацыяй “Беларускі саюз архітэктараў”, Гродзенскай праваслаўнай епархіяй, медыцынскімі ўстановамі і праваахоўнымі органамі, публічнымі бібліятэкамі Паўночна-Заходнай адміністрацыйнай округі г.Масквы (Расійская Федэрацыя) і г.д. Пры бібліятэках Гродзенскай вобласці створана больш 400 аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах, з іх 64 % - для дзяцей.

Музейная сетка Гродзенскай вобласці налічвае 16 дзяржаўных музеяў, з іх 3 у г.Гродна і 13 у раённых цэнтрах. У асноўным – гэта музеі гісторыка-краязнаўчага профіля, а таксама мастацкія, літаратурныя, ваенна-гістарычныя. У Гродзенскай вобласці месціцца адзіны ў рэспублікцы дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі. Далёка за межамі Беларусі вядомы Дом-музей А.Міцкевіча ў г.Навагрудку. Музейны фонд вобласці налічвае больш 500 тысяч адзінак і па колькасці музейных прадметаў займае трэцяе месца ў рэспубліцы пасля музеяў рэспубліканскага падпарадкавання і музеяў Віцебскай вобласці. Штогод музеі наведвае больш 300 тысяч чалавек, для якіх праводзіцца звыш 7000 экскурсій і арганізуецца да 200 выставак. З года ў год адбываецца не толькі колькасны рост выставак, але і пашыраецца іх геаграфія. Музеі прымаюць удзел у міжнародных выставачных праектах. На выстаўках экспаніруюцца прадметы з Расіі, Польшчы, Японіі, Германіі. Штогод супрацоўнікі музеяў прымаюць удзел у міжнародных, рэспубліканскіх канферэнцыях і семінарах.

Гісторыка-культурная спадчына Гродзенскай вобласці мае сваю непаўторнасць, свае спецыфічныя рысы і з’яўляецца нашым гонарам. На тэрыторыі вобласці знаходзіцца 677 гісторыка-культурных каштоўнасцей унесеных у Дзяржаўны спіс Рэспублікі Беларусь, у складзе якіх 1314 аб’ектаў.

Сярод іх аб’екты, якія маюць сусветную вартасць: Мірскі змак уключаны ЮНЕСКА ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны, Аўгустоўскі канал, Барысаглебская (Каложская) царква XII ст. у г.Гродна , царква абарончага тыпу ў Зэльвенскім раёне і Свята-Раства Багародзіцкая царква-крэпасць абарончага тыпу ў Шчучынскім раёне. Каралеўскія палацы-рэзідэнцыі ў Гродна, магутныя замкі ў Лідзе, Навагрудку, Любчы.На тэрыторыі рэгіёна захаваліся старадаўнія сядзібы: у Больценіках, Жалудку, Жамыслаў’і, Залессі, Красках, Кушлянах, Свяцку, а таксама ўнікальны аб’ект археалогіі- Краснасельскія крэмнездабываючыя шахты.

У Гродзенскай вобласці працуюць 3 прафесійныя тэатры, якія штогод выпускаюць 18 новых пастановак па п’есам беларускіх, рускіх і сусветных класікаў, а таксама сучасных аўтараў. Штогод тэатры наведваюць звыш 200 тысяч гледачоў. Спектаклі атрымалі прызнанне не толькі ў беларускага гледача, але і за межамі краіны.

Гродзенскі абласны тэатр лялек актыўна ўдзельнічае ў многіх міжнародных фестывалях, якія праходзілі ў Польшчы, Расіі, Украіне, Харватыі, Германіі, Венгрыі, Чэхіі, Літве. На многіх з іх тэатр стаў лаўрэатам і дыпламантам. Так, на Міжнародным фестывалі тэатраў лялек у г.Печ (Венгрыя) тэатр атрымаў Гран-пры фестывалю, на Міжнародным фестывалі ў г.Прага (Чэхія) тэатр быў адзначаны дыпломам “За лепшы спекталь”, на Міжнародным фестывалі ў г.Загрэб (Харватыя) тэатр быў адзначаны дыпломам “За лепшую анімацыю”.

Гродзенскі абласны драматычны тэатр неаднаразова выязджаў з гастролямі ў г.Бранск (Расія), Санкт-Пецярбург (Расія), Міндэн (Германія), Гданьск (Польшча). Тэатр неаднаразова станавіўся дыпламантам Міжнароднага фестывалю тэатраў краін СНД і Балтыі “Сустрэчы ў Расіі” ў г.Санкт-Пецярбургу, прымаў удзел у Маскоўскім міжнародным тэлевізійна-тэатральным фестывалі “Ажыўшая казка”. У абласным драматычным тэатры пленна працуе танц-тэатр “Галерэя”, які выступаў перад гледачамі Польшчы, Эстоніі, Францыі, Літвы, Манака, Расіі, ЗША.

Шырока вядомыя за межамі калектывы і выканаўцы Гродзенскай абласной філармоніі. Ансамбль песні, музыкі і танца “Белыя росы” неаднарозова выступаў з канцэртамі ў Расіі, Літве, Польшчы, Швейцарыі, Францыі, Сербіі, Іспаніі, Кітаі. У філармоніі пленна працуюць эстрадна-сімфанічны аркестр і інструментальны ансамбль “Медыум”.Ансамбль “Белыя росы” і група “ТАД” з’яўляюцца лаўрэатамі Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва ў намінацыі “Харэаграфічнае мастацтва”.

Штогод абласная філармонія праводіць звыш 1 000 канцэртаў.

У абласную сістэму падрыхтоўкі кадраў для ўстаноў культуры ўваходзіць 3 сярэдніх спецыяльных навучальных установы, філіялы кафердаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і 77 школ мастацтваў. Больш 12 тысяч дзяцей навучаецца на інструментальным, харэаграфічным, тэатральным, эстрадным, мастацкім і харавым аддзяленнях. У ССНУ культуры і мастацтва навучаецца 1164 навучэнца па 35 спецыяльнасцях. Навучэнцы дастойна прадстаўляюць Гродзенскую вобласць і свае навучальныя ўстановы на міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсах. Больш за 200 лаўрэатаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў адзначаны стыпендыямі і прэміямі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. У вобласці створаны ўсе ўмовы для навучання дзяцей з ранняга ўзросту музыцы, харэаграфіі, выяўленчаму мастацтву. Гэта дае магчымасць праявіць сябе ў адным з відаў мастацтва, выбраць творчую прафесію і атрымаць вышэйшую адукацыю.

Ва ўстановах культуры і мастацтва вобласці працуе звыш 7 тысяч чалавек. Галіна забяспечана кадрамі на 97 %. Штогод рады культработнікаў папаўняюць больш за 120 выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў культуры і мастацтва. Усе яны атрымліваюць першае працоўнае месца ў адпаведнасці з набытай кваліфікацыяй. За апошнія гады 8 работнікам культуры і мастацтва прысуджаны ганаровыя званні “Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь”, “Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь”.