інтэрнэт-рэсурсы Гродзенскай вобласці Карта сайтаБеларускіРусскийEnglishChina
Гродзенскі абласны выканаўчы камітэтГродзенскі абласны выканаўчы камітэт
Прыёмная аблвыканкама
Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная:
(0152)72-35-57
    Банеры знізу спарва
    Галоўная > Сацыяльная сфера
    Медыцына i ахова здароўя  
     

    Ахова здароўя Гродзенскай вобласці накіравана на павышэнне якасці і доступу ў атрыманні медыцынскай дапамогі, укараненне новых медыцынскіх тэхналогій, зніжэнне захворванняў і смяротнасці насельніцтва.

    Асноўныя складаючыя дакладнай працы сістэмы аховы здароўя – прафілактычная накіраванасць, сацыяльная, медыцынская і эканамічная эфектыўнасць, адзінства медыцынскай навукі і практыкі.

    Начальнік упраўлення аховы здароўя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта – Епіфанаў Ілля Уладзіміравіч (тэл. 77 29 05, тэл. прыёмнай 72 39 01, факс 72 27 33, 77 04 64).

    Сістэма аховы здароўя вобласці прадстаўлена значнай арганізацыйнай структурай і матэрыяльнай базай (на 2008 год):

    ФАПы – 332

    Усяго ўрачэбных амбулаторый – 114

    У тым ліку самастойныя – 93

    Участковыя бальніцы – 21

    Цэнтральныя раённыя бальніцы – 16

    Гарадскія пасялковыя бальніцы - 11

    Гарадскія бальніцы – 5

    Абласныя бальніцы – 7

    Абласныя дыспансеры – 5

    Бальніцы сястрынскага дагляду – 16.

    У практычнай сістэме аховы здароўя вобласці працуе больш за 29.100 медыцынскіх работнікаў, у тым ліку 11.544 сярэдніх медыцынскіх работнікаў і 4.764 урача, з іх 37 кандыдатаў навук.

    Забяспечанасць вобласці ўрачамі і сярэднім медыцынскім персаналам складае 43,2 урача на 10.000 насельніцтва і 104,7 сярэдніх медыцынскіх работнікаў.

    Работнікі аховы здароўя маюць дастаткова высокі ўзровень кваліфікацыі:

    11% урачэй маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю,

    33,3% - першую,

    20,2% - другую;

    72% сярэдніх медыцынскіх работнікаў маюць кваліфікацыйныя катэгорыі.

    З улікам раэльнай запатрабаванасці насельніцтва ў амбулаторных відах дапамогі ва ўсіх установах аховы здароўя ўмацаваны “плаваючыя” графікі прыёма пацыентаў, у працу рэгістратур уведзены шматканальная тэлефонная сувязь, папярэдні запіс па тэлефоне і па звяртальнасці пацыентаў, уведзены рэестры папярэдняга запісу на прыём да тэрапеўтаў і іншых спецыялістаў.

    Як адзін з элементаў прынцыпу “адно акно” – папярэдні запіс пацыентаў сельскай мясцовасці на кансультатыўны прыём да спецыялістаў раённай паліклінікі непасрэдна медыцынскім персаналам урачэбных амбулаторый, што дазваляе сельскаму жыхару ў зручны час атрымаць кваліфікацыйную кансультатыўную дапамогу спецыялістамі раённай паліклінікі па прыбыццю ва ўстаноўлены час.

    У вобласці актыўна развіваюцца новыя тэхналогіі: кардыёхірургія, ангіяхірургія, эндапратэзаванне, ранні трамбалізіс і іншае.

    Сёння на базе ўстановы аховы здароўя “Гродзенская абласная клінічная бальніца” выконваюцца імплантацыі электракардыястымулятараў, стэнтаванне каранарных артэрый, балонная каранарная ангіяпластыка, з ліпеня 2008 года – аперацыі на адкрытым сэрцы.

    Ва ўстанове аховы здароўя “Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі г.Гродна” укаранена методыка рэканструктыўных аперацый, астэасінтэза, эндапратэзаванне тазасцягавых і каленных суставаў, інтэрлокінг. У 2009 годзе гэтыя ж аперацыі выконваюцца ў Лідскім і Слонімскім раённах. У 1 паўгоддзі 2009 года праведзена 126 аперацый эндапратэзавання.

    У вобласці разгорнуты перынатальны цэнтр 3 узроўню на 200 коек у 2 лячэбных карпусах, функцыянуе 14 структурных падраздзяленняў, у тым ліку амбулаторныя аддзяленні “Шлюб і сям’я” медыка-генетычнага кансультавання. Укараняецца новы метад дыягностыкі храмасомных захворванняў у плода – амніацэнтэза.

    Для прывядзення ўстаноў аховы здароўя ў адпаведнасць сучасным патрабаванням на працягу 2009 года праведзены вялікі аб’ём работ па рэканструкцыі ўстаноў:

    рэканструкцыя стацыянара УАЗ “Гродзенскі абласны кардыялагічны дыспансер”;

    скончана рэканструкцыя будынка УАЗ “Гродзенская абласная дзіцячая клінічная бальніца” і пачата будаўніцтва хірургічнага корпуса;

    будаўніцтва ўчастковай бальніцы ў г.п.Юрацішкі;

    рэканструкцыя лячэбных карпусоў УАЗ “Гродзенская абласная клінічная бальніца”;

    рэканструкцыя Дома дзіцяці ў г.Гродна;

    рэканструкцыя хірургічнага корпуса з прыбудовай радзільнага аддзялення ў г. Навагрудку;

    блока аднаўляльнага лячэння паліклінікі па вул.Транспартная г.Гродна.

    © 2006 Гродзенскi аблвыканкам RATING ALL.BY Распрацоўка БЕЛТА 2006