Версия для печати
Размер шрифта
+
Печать

Гандаль і паслугі

23.11.2017

Гандаль і грамадскае харчаванне вобласці развіваюцца дынамічнымі тэмпамі.
За студзень-красавік 2016 года аб’ем рознічнага тавараабароту гандлю праз усе каналы рэалізацыі склаў 11780,8 млрд. руб., што склала 10,4 % у тавараабароце Рэспублікі Беларусь.
У разліку на аднаго жыхара вобласці за студзень-красавік 2016 года праз усе каналы рэалізацыі прададзена тавараў на 11,2 млн. руб. Дадзены паказчык адзін з самых высокіх сярод абласцей рэспублікі. На спажывецкім рынку забяспечваецца стабільная сітуацыя ў забеспячэнні насельціцтва патрэбным асартыментам харчовых і нехарчовых тавараў, у тым ліку сацыяльна значных.
Пры гэтым тавараправодная сетка прыярытэтна прасоўвае тавары айчынных вытворцаў. За студзень-сакавік 2016 года удзельная вага продажу тавараў беларускіх вытворцаў у рознічным тавараабароце арганізацый гандлю Гродзенскай вобласці склала 70,8 % пры сярэднім па рэспубліцы – 65,7 % .
Гадлёвае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляюць:
9,8 тыс. гандлёвых аб’ектаў з гандлёвай плошчай 603,7 тыс. кв. м, у тым ліку 5,1 тыс. крам з гандлёвай плошчай 558,3 тыс. кв. м (на 30.05.2016);
1280 аб’ектаў грамадскага харчавання на 84,0 тыс. месцаў, з іх агульнадаступных – 751 на 39,4 тыс. месцаў (на 01.04.2016);
50 рынкаў (на 12,1 тыс. гадлёвых месцаў), с іх 2 – харчовых, 10 – рэчавых, 38 змешаных;
53 гандлёвых цэнтра, у якіх функцыянуюць звыш 1,0 тыс. аб’ектаў (на 30.05.2016).
За студзень-май 2016 года у Гродзенскай вобласці колькасць гандлёвых аб’ектаў павялічылася на 290, гандлёвая плошча павялічылася на 7,3 тыс. кв. м, у тым ліку крам – на 72, гандлёвая плошча крам – на 5,8 тыс. кв. м. У первым квартале 2016 года адкрыта 6 аб’ектаў грамадскага харчавання на 305 месцаў (усе агульнадаступныя).
Забяспечаннасць на 1 тысячу жыхароў вобласці гандлёвай плошчай складае 590,2 кв. м , месцамі ў агульнадаступных аб’ектах грамадскага харчавання – 37,2 месца.
Для ажыццяўлення безнаяўных разлікаў з выкарыстаннем банкаўскіх картак у гандлёвых аб’ектах устаноўлена 11,7 тыс. плацёжных тэрміналаў.
У 21 краме вобласці ўкаранёна сістэма Такс Фры, што дазваляе замежным турыстам аформіць дакументы на зварот падатку на дабаўленую вартасць на шэраг тавараў пры вывазе іх за межы Мытнага саюза.

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://grodno-region.gov.by/by/gandal-by/
© Гродзенскі аблвыканкам, 2010-2016
Распрацоўка БЕЛТА